Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Иакова 4 глава

Супраць нязгоды1 Адкуль войны і змаганні сярод вас? Хіба не з вашых пажадлівасцяў, якія змагаюцца ў вашых частках?
2 Жадаеце, а не маеце; забіваеце і зайдросціце, а не можаце дасягнуць; змагаецеся і ваюеце. Не маеце, таму што не просіце;
3 просіце, і не атрымліваеце, таму што дрэнна просіце, каб растраціць на свае пажадлівасці.
4 Чужаложнікі, ці не ведаеце, што сяброўства з гэтым светам — гэта варожасць з Богам? Таму калі нехта хоча быць сябрам свету, ён становіцца ворагам Бога.
5 Ці вы лічыце, што Пісанне дарэмна кажа: «Зайздросліва прагне духа, які жыве ў нас»?
6 Таму яшчэ большую дае ласку, паколькі кажа: «Бог супраціўляецца ганарыстым, а пакорным дае ласку».
7 Таму пакарыцеся Богу, а супраціўляйцеся д’яблу, і ён уцячэ ад вас.
8 Наблізьцеся да Бога — і Ён наблізіцца да вас. Ачысціце рукі, грэшнікі, і асвяціце сэрцы, крывадушнікі.
9 Смуткуйце, плачце і галасіце. Няхай смех ваш абернецца ў плач, а радасць — у сум.
10 Прынізьцеся перад Панам — і Ён узвысіць вас.
Супраць асуджэння бліжняга11 Браты, не абражайце адзін аднаго. Хто абражае ці асуджае свайго брата, той абражае і асуджае Закон. Калі ты асуджаеш Закон, то ты не выканаўца Закону, але суддзя.
12 Адзін ёсць заканадаўца і суддзя, які можа збавіць і загубіць. А хто ты, што судзіш бліжняга?
Памылковасць людскіх планаў13 Вось цяпер вы кажаце: «Сёння ці заўтра адправімся ў пэўны горад і правядзём там год, будзем гандляваць і зарабляць».
14 Між тым вы не ведаеце, якім будзе заўтра вашае жыццё. Бо вы — пара, якая з’яўляецца на імгненне, а потым знікае.
15 Замест таго, вы павінны былі б сказаць: «Калі Пан захоча, мы будзем жыць і зробім тое ці іншае».
16 Вы ж цяпер хваліцеся ў ганарлівасці вашай. Усялякае такое выхвалянне дрэннае.
17 Таму кожны, хто ведае, як рабіць дабро, і не робіць, той чыніць грэх!
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.