Читай и изучай

Библия » Пераклад праваслаўнай царквы

2 Коринфянам 4 глава

1 І таму, маючы такое служэнне па ака́занай нам міласці, мы не па́даем духам;
2 але, адмовіўшыся ад тайных гане́бных спраў, не ўжыва́ючы хітрасці і не скажа́ючы слова Божага, а выяўля́ючы адкрыта ісціну, прадстаўляем сябе сумленню кожнага чалавека перад Богам.
3 Калі ж і закрыта дабравесце наша, то закрыта для тых, хто гіне,
4 для няверуючых, у якіх бог веку гэтага асляпіў розум, каб для іх не заззяла святло дабравесця славы Хрыста, Які з’яўляецца вобразам Бога нябачнага.
5 Бо мы не сябе саміх прапаведуем, а Хрыста Іісуса, Госпада; самі ж мы — рабы вашы дзеля Іісуса,
6 таму што Бог, Які загадаў, каб з цемры заззяла святло, Сам заззяў у сэ́рцах нашых для прасвятлення нашага праз пазнанне славы Божай у асобе Іісуса Хрыста.
7 Скарб жа гэты мы носім у гліня́ных сасудах, каб было бачна, што веліч сілы нале́жыць Богу, а не нам;
8 нас усюды ўціскаюць, але мы не прыгне́чаныя; мы ў роспачных абставінах, але не ўпада́ем у роспач;
9 нас пераследуюць, але мы не пакінутыя; нас збіваюць з ног, але мы не гінем;
10 мы заўсёды носім у целе мёртвасць Госпада Іісуса, каб і жыццё Іісуса адкрылася ў целе нашым.
11 Бо мы, жывыя, заўсёды аддаём сябе на смерць дзеля Іісуса, каб і жыццё Іісуса адкрылася ў смяротнай плоці нашай,
12 так што смерць дзейнічае ў нас, а жыццё — у вас.
13 Але, маючы той самы дух веры, пра які напíсана: «я вераваў і таму гаварыў», і мы веруем, таму і гаворым,
14 ведаючы, што Той, Хто ўваскрасіў Госпада Іісуса, уваскрасíць і нас праз Іісуса і паставіць перад Сабою з вамі.
15 Бо ўсё дзеля вас, каб шчодра я́ўленая благадаць у многіх памнажала ўдзячнасць на славу Божую.
16 Таму мы не па́даем духам; а калі вонкавы наш чалавек і тле́е, то ўну́траны з дня ў дзень абнаўля́ецца.
17 Бо кароткачасовая лёгкая горасць наша стварае для нас звыш усякай меры вечнае багацце славы,
18 калі мы глядзім не на бачнае, а на нябачнае: таму што бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.

2 Коринфянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.