Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

2 Коринфянам 4 глава

Скарб у гліняных начыннях1 Таму, маючы з міласэрнасці Божай такое служэнне, мы не губляем адвагі.
2 Наадварот, мы адракліся ад сарамлівых скрытых спраў, мы не паводзім сябе падступна і не скажаем Божага слова, але праз выяўленне праўды даручаем сябе сумленню кожнага чалавека перад Богам.
3 Калі ж і закрыта нашае Евангелле, то закрыта для тых, хто гіне, для няверуючых,
4 якім бог веку гэтага зацьміў розум, каб ім не ззяла святло Евангелля славы Хрыста, які ёсць вобразам Бога.
5 Бо мы не сябе абвяшчаем, але Езуса Хрыста, Пана, а саміх сябе — як слугаў вашых дзеля Езуса.
6 Таму што Бог, які загадаў: «Няхай з цемры заззяе святло», засвяціў у нашых сэрцах, каб даць святло пазнання Божай славы ў абліччы Езуса Хрыста.
7 Мы маем скарб у гліняных начыннях, каб веліч моцы была Божая, а не паходзіла ад нас.
8 Усяляк уціскаюць нас, але мы не прыгнечаныя. Мы ў разгубленасці, але не паддаёмся роспачы.
9 Нас пераследуюць, але мы не пакінутыя. Знішчаюць нас, але мы не гінем.
10 Заўсёды носім у целе кананне Езуса, каб і жыццё Езуса аб’явілася ў целе нашым.
11 Бо мы, якія жывём, няспынна ідзём на смерць дзеля Езуса, каб і жыццё Езуса аб’явілася ў нашым смяротным целе.
12 Так што смерць дзейнічае ў нас, а жыццё — у вас.
Надзея на ўваскрашэнне13 Маючы той самы дух веры, як напісана: «Я паверыў, таму прамовіў», і мы верым, таму і кажам,
14 ведаючы, што той, хто ўваскрасіў Пана Езуса, і нас уваскрасіць разам з Езусам і паставіць перад сабою разам з вамі.
15 Бо ўсё дзеля вас, каб памнажэнне ласкі ў многіх выклікала шчодрую падзяку дзеля Божай славы.
16 Таму мы не губляем адвагі, бо, хоць знешні наш чалавек тлее, духоўны з дня ў дзень аднаўляецца.
17 Нашае часовае лёгкае цярпенне дае нам бязмернае багацце вечнай славы.
18 Мы не ўзіраемся ў бачнае, але ў нябачнае, таму што бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.

2 Коринфянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.