Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

2 Коринфянам 4 глава

1 Затым, маючы гэта слугаваньне, адзяржаўшы міласэрдзе, мы не слабянеем
2 Але мы адракліся патайных саромных рэчаў, ня ходзячы ў хітрыні, ані хвальшуючы слова Божага, але праяўляючы праўду, паручаемся сумленьню кажнага чалавека перад Богам.
3 Калі ж запраўды й затоена Дабравесьць наша, дык затоена ад тых, што гінуць,
4 Нявернікаў, у каторых бог сьвету гэтага асьляпіў розумы, каб ім не зазьзяла сьвятло Дабравесьці славы Хрыстовае, Каторы ёсьць абраз Божы.
5 Бо мы не сябе абяшчаем, але Хрыста Ісуса Спадара; а сябе самых, як слугаў вашых дзеля Ісуса.
6 Бо Бог, Каторы сказаў, каб ізь цямноты сьвятліня зазьзяла, асьвяціў сэрцы нашыя да сьвятла знацьця славы Божае ў відзе Ісуса Хрыста.
7 Але мы маем гэты скарб у судзьдзю гліняным каб вялікасьць магутнасьці была Божая, а ня з нас.
8 Адусюль мы засмучоныя, але ня сьцісьненыя; заклапочаныя, але не без надзеі;
9 Перасьледаваныя, але не пакіненыя; упалыя, але не загубленыя;
10 Заўсёды носім у целе мертвасьць Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава магло зьявіцца ў целе нашым.
11 Бо мы жывыя заўсёды выдаваныя на сьмерць за Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава зьявілася ў сьмяротным целе нашым,
12 Так што сьмерць дзее ў нас, а жыцьцё ў вас.
13 І маючы тый самы дух веры, подле напісанага: «Я верыў і затым казаў», і мы верым, затым і кажам,
14 Ведаючы, што Тый, хто ўскрысіў Спадара Ісуса, ускрэсе й нас ізь Ісусам і пастанове з вамі.
15 Бо ўсе дзеля вас, каб ласка, збыткуючы перазь дзякаваньне шмат каго, збыткавала на славу Божую.
16 Затым мы не слабянеем; але калі навонны наш чалавек раскладаецца, нутраны, адылі, дзень у дзень аднаўляецца.
17 Бо часныя лягкія цярпеньні нашы дзеюць нам нязьмерную славу вечнае вагі,
18 Як мы глядзім не на відомае, але на нявідомае; бо відомае часнае, а нявідомае вечнае.

2 Коринфянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.