Библия » Пераклад праваслаўнай царквы
2 Фессалоникийцам 3 глава
1 Дык вось, браты, маліцеся за нас, каб слова Гасподняе хутка распаўсю́джвалася і праслаўля́лася, як і ў вас,
2 і каб мы былі пазба́ўлены ад нягодных і злых людзей; бо не ва ўсіх ёсць вера.
3 Але верны Гасподзь, Які ўмацуе вас і захавае ад злога.
4 І мы ў Госпадзе ўпэўнены адносна вас, што вы робіце і будзеце рабіць тое, што мы наказваем вам.
5 А Гасподзь няхай скіруе сэрцы вашы да любові Божай і цярплівасці Хрыстовай.
6 Мы ж нака́зваем вам, браты, імем Госпада нашага Іісуса Хрыста, каб вы аддаля́ліся ад кожнага брата, які жыве бясчы́нна, а не паводле пада́ння, прыня́тага ад нас,
7 бо вы самі ведаеце, як нале́жыць вам пераймаць нас; мы ж не рабілі бясчынства ў вас,
8 ні ў кога не елі хлеба дарма, а старанна і напружана працавалі ўночы і ўдзень, каб не стаць цяжа́рам каму-небудзь з вас,
9 не таму, што мы не ма́ем пра́ва, а каб праз саміх сябе пада́ць вам пры́клад для перайма́ння.
10 Бо і тады, як былі ў вас, мы нака́звалі вам вось што: калі хто не хоча працаваць, той няхай і не есць.
11 Але чуем пра некаторых, што жывуць сярод вас бясчы́нна, нічога не робяць, а ўме́шваюцца не ў свае справы;
12 такім нака́зваем і закліка́ем іх дзеля Госпада нашага Іісуса Хрыста, каб яны, спакойна працу́ючы, елі свой хлеб.
13 А вы, браты, не па́дайце духам, робячы дабро.
14 Калі ж хто не паслу́хае ска́занага намі ў гэтым пасла́нні, таго майце на прыкме́це і не ўступа́йце ў зно́сіны з ім, каб пасароміць яго;
15 аднак не лічы́це яго ворагам, а настаўля́йце на розум, як брата.
16 Сам жа Гасподзь міру няхай дае вам мір заўсёды ва ўсім. Гасподзь з усімі вамі!
17 Вітанне маёю рукою, Паўлаваю, што слу́жыць зна́кам у кожным пасла́нні; пішу я так:
18 благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста з усімі вамі. Амінь.
2 Фессалоникийцам 3 глава в переводах