Читай и изучай

Библия » Пераклад Васіля Сёмухі

Притчи 6 глава

1 Сыне мой! калі ты паручыўся за блізкага свайго і даў руку тваю за другога,
2 і аблытаў сябе словамі вуснаў тваіх, злоўлены словамі вуснаў тваіх,
3 зрабі ж, сыне мой, вось што: вызваліся, бо ты трапіў у рукі блізкага твайго: ідзі, упадзі да ног і ўмольвай блізкага твайго;
4 не давай сну вачам тваім і дрымоты вейкам тваім;
5 ратуйся, як сарна з рукі, і як птушка з рукі птушкалова,
6 падыдзі да мурашкі, гультаю, паглядзі на шляхі яе, і будзь мудры.
7 Няма ў яе ні валадара, ні прыстаўленага, ані ўпраўцы;
8 а яна рыхтуе летам свой хлеб, зьбірае ў час жніва пракорм свой.
9 Дакуль ты, гультаю, будзеш ляжаць? калі ты ўстанеш ад сну твайго?
10 Крыху пасьпіш, крыху падрэмлеш, крыху склаўшы рукі паляжыш:
11 і прыйдзе, нібы валацуга, беднасьць твая, і галеча твая, як разбойнік.
12 Чалавек падступны, чалавек бязбожны ходзіць зь ілжывымі вуснамі,
13 міргае вачыма сваімі, гаворыць нагамі сваімі, дае знакі пальцамі сваімі;
14 хітрына ў сэрцы ў яго, ён намышляе ліхое ва ўсякі час, сее разлад.
15 Таму зьнянацку прыйдзе пагібель яго, раптам будзе разьбіты — без ацаленьня.
16 Вось гэтыя шэсьць ненавідзіць Гасподзь, нават сем, — агіда душы Яго:
17 вочы ганарыстыя, язык хлусьлівы і рукі, што праліваюць нявінную кроў,
18 сэрца, якое куе ліхія намыслы, ногі, якія шпарка бягуць да ліхадзейства,
19 ілжывы сьведка, які хлусіць, і той, хто сее разлад між братамі.
20 Сыне мой! захоўвай запаведзі бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй;
21 навяжы іх назаўсёды на сэрца тваё, абвяжы імі шыю тваю.
22 Калі ты пойдзеш, яны накіруюць цябе; калі ляжаш спаць, будуць ахоўваць цябе; калі прачнешся, гутарыць будуць з табою:
23 бо запаведзь ёсьць сьветач, а навука — сьвятло, і павучальныя наказы — дарога жыцьця,
24 каб засьцерагчы цябе ад зласьлівай жанчыны, ад лісьлівага языка чужынкі.
25 Не пажадай хараства яе ў сэрцы тваім, і хай не завабіць яна цябе вейкамі сваімі;
26 бо жанчыне распуснай даюць кавалак хлеба; а замужняя жанчына палюе на дарагую душу.
27 Хто можа ўзяць агонь запазуху, каб не прагарэла адзежа яго?
28 Хто можа хадзіць па распаленым вугольлі, каб не апаліць ног сваіх?
29 Тое самае бывае і з тым, хто ўваходзіць да жонкі блізкага свайго; хто дакранецца да яе, не застанецца бязь віны.
30 Не патураюць злодзею, калі ён крадзе, каб насыціць душу сваю, калі ён галодны;
31 але злоўлены, ён заплаціць у сем разоў, аддасьць усю маёмасьць дома свайго.
32 А хто пералюбнічае з жанчынаю, у таго няма розуму; той губіць душу сваю, хто робіць такое;
33 пабоі і ганьбу ён зышча, і ганьба яго не сатрэцца;
34 бо рэўнасьць — лютасьць мужчыны, і не ўмілажаліцца ён у дзень помсты,
35 ня прыме адкупу ніякага, і не захоча, як бы ты ні памножыў гасьцінцы.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.