Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

От Луки 20 глава

Пытанне пра ўладу Езуса1 У адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у святыні і абвяшчаў Добрую Навіну, прыйшлі першасвятары і кніжнікі са старэйшынамі
2 і спыталіся ў Яго: «Скажы нам, якой уладаю Ты робіш гэта? І хто даў Табе гэтую ўладу?»
3 Ён адказаў ім: «Спытаюся ў вас і Я, а вы адкажыце мне:
4 хрост Янаў быў з неба ці ад людзей?»
5 Яны ж, разважаючы, казалі адзін аднаму: «Калі скажам: “З неба”, то спытаецца: “Чаму ж вы не паверылі яму?”
6 А калі скажам: “Ад людзей”, то ўвесь народ закідае нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — прарок».
7 Таму адказалі, што не ведаюць, адкуль.
8 Тады Езус сказаў ім: «І Я не скажу вам, якой уладай раблю гэта».
Прыпавесць пра ліхіх вінаградараў9 І пачаў Ён расказваць людзям такую прыпавесць: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік і аддаў яго вінаградарам, і выехаў на доўгі час.
10 У свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб далі яму з пладоў вінаградніку. Але вінаградары пабілі яго і адправілі ні з чым.
11 Тады паслаў другога слугу, а яны і таго збілі і зняважылі, і адправілі ні з чым.
12 Паслаў яшчэ трэцяга, але яны і таго паранілі і выгналі.
13 Тады гаспадар вінаградніку сказаў: “Што мне рабіць? Пашлю свайго ўмілаванага сына, можа яго ўшануюць”.
14 Убачыўшы яго, вінаградары разважалі, кажучы адзін аднаму: “Гэта спадкаемца, хадземце, заб’ем яго, каб спадчына стала нашай”.
15 І, выкінуўшы яго з вінаградніку, забілі. Што зробіць з імі гаспадар вінаградніку?
16 Ён прыйдзе і знішчыць тых вінаградараў, і аддасць вінаграднік іншым». Тыя, хто слухаў, сказалі: «Няхай не будзе гэтага!»
17 А Ён, паглядзеўшы на іх, сказаў: «Што ж азначае напісанае: “Камень, адкінуты будаўнікамі,стаў галавою вугла”?
18 Кожны, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раструшчыць».
19 У тую гадзіну пачалі шукаць кніжнікі і першасвятары, як схапіць Яго, але пабаяліся натоўпу. Яны зразумелі, што Ён сказаў гэту прыпавесць пра іх.
Падатак цэзару20 Пачаўшы сачыць за Ім, паслалі да Яго шпегаў, каб яны, удаючы праведных, злавілі яго на слове, і каб выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
21 І яны спыталіся ў Яго: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты добра кажаш і навучаеш, і не зважаеш на асобу, але праўдзіва вучыш шляху Божаму.
22 Ці належыць нам плаціць падатак цэзару, ці не?»
23 Зразумеўшы іх хітрасць, Ён сказаў ім:
24 «Пакажыце мне дынар. Чыя на ім выява і надпіс?»
25 Яны адказалі: «Цэзара». Тады Ён сказаў ім: «Дык аддавайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу».
26 І не маглі перад народам падлавіць Яго на слове, і, здзівіўшыся адказу Яго, замоўклі.
Уваскрашэнне памерлых27 Тады падышлі некаторыя з садукеяў, якія казалі, што няма ўваскрашэння, і спыталіся ў Яго:
28 «Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і абудзіць патомства свайму брату.
29 Было ж сем братоў. Першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны.
30 Потым другі,
31 і трэці ўзяў яе, таксама і ўсе сямёра, не пакінуўшы дзяцей, памерлі.
33 Урэшце, памерла і жонка.
33 Дык вось, пасля ўваскрашэння, катораму з іх яна будзе жонкаю? Бо ў семярых яна была жонкаю».
34 Езус сказаў ім: «Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж.
35 А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрашэння з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж;
36 і памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрашэння.
37 А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра палаючы куст, калі назваў Пана Богам Абрагама, Богам Ісаака і Богам Якуба.
38 Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо ўсе для Яго жывуць».
39 На гэта сказалі некаторыя з кніжнікаў: «Настаўнік, Ты добра сказаў».
40 І ўжо ні пра што не адважваліся распытваць Яго.
Хрыстус — Божы Сын41 Тады Ён сказаў ім: «Як могуць казаць, што Месія — сын Давіда?
42 Бо сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: “Сказаў Пан Пану майму: сядзь праваруч Мяне,
43 пакуль не пакладу ворагаў Тваіх як падножжа для ног тваіх”.
44 Калі Давід называе Яго Панам, то які ж Ён яму сын?»
Перасцярога перад кніжнікамі45 І калі ўвесь народ слухаў, Езус сказаў сваім вучням:
46 «Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, любяць прывітанні на рынках, першыя лавы ў сінагогах і першыя месцы на гасцінах.
47 Яны аб’ядаюць дамы ўдоў і доўга моляцца напаказ; яны атрымаюць найбольшы прысуд».

От Луки 20 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.