Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Деяния 1 глава

Пралог1 Першую кнігу я напісаў, Тэафіле, пра ўсё, што рабіў Езус і чаму вучыў ад пачатку
2 аж да дня, калі, даўшы праз Духа Святога наказы Апосталам, якіх выбраў, быў забраны на неба.
3 Перад імі з’явіўся жывым пасля сваёй мукі ў шматлікіх доказах. На працягу сарака дзён аб’яўляўся ім і казаў пра Божае Валадарства.
4 Калі разам елі, Ён загадаў ім: «Не адыходзьце з Ерузалема, але чакайце абяцанага Айцом, пра што вы чулі ад Мяне:
5 Ян хрысціў вадою, а вы будзеце ахрышчаныя праз некалькі дзён Духам Святым».
Унебаўшэсце Езуса6 Таму сабраныя пыталіся ў Яго: «Пане, ці не ў гэтым часе Ты адбудуеш каралеўства Ізраэля?»
7 Ён жа адказаў ім: «Не вам ведаць часы ці поры, якія Айцец прызначыў сваёй уладай.
8 Але прымеце моц Духа Святога, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сведкамі ў Ерузалеме, ва ўсёй Юдэі і ў Самарыі, і ажно да краю зямлі».
9 Калі сказаў гэта, яны ўбачылі, як Ён узнёсся, і воблака забрала Яго з іхніх вачэй.
10 Калі яны пільна ўзіраліся ў неба, як Ён узыходзіў, два мужы сталі перад імі ў белым адзенні
11 і сказалі: «Галілейцы, чаго стаіце і ўглядаецеся ў неба? Гэты Езус, забраны ад вас на неба, прыйдзе гэтак жа, як вы бачылі Яго, калі Ён узыходзіў на неба».
КАСЦЁЛ У ЕРУЗАЛЕМЕГрупа Апосталаў12 Тады вярнуліся ў Ерузалем з гары, называнай Аліўнай, што непадалёк ад Ерузалема, на адлегласці шабатовай дарогі.
13 А калі прыйшлі, падняліся ў святліцу, дзе былі Пётр і Ян, Якуб і Андрэй, Філіп і Тамаш, Барталамей і Мацвей, Якуб Алфееў, Сымон Зелот і Юда Якубаў.
14 Усе яны аднадушна трывалі ў малітве разам з жанчынамі і Марыяй, маці Езуса, і з братамі Ягонымі.
Выбранне Мацея15 У тыя дні Пётр стаў сярод вучняў, а сабралася разам каля ста дваццаці чалавек, і сказаў:
16 «Браты, належала споўніцца словам Пісання, якія Дух Святы прадказаў вуснамі Давіда пра Юду, стаўшага правадыром для тых, хто схапіў Езуса.
17 Бо ён быў залічаны да нас і атрымаў удзел у тым самым служэнні.
18 За плату беззаконня ён набыў поле, калі ўпаў ніцма, трэснуў пасярэдзіне, і вывалілася ўсё яго нутро.
19 Даведаліся пра гэта ўсе жыхары Ерузалема, таму поле гэтае на іх уласнай мове было названа Акелдама, што значыць «поле крыві».
20 Бо ў кнізе Псальмаў напісана: «Няхай апусцее жыллё ягонае і няхай не будзе жыхароў у ім». І яшчэ: «Пасаду ягоную няхай зойме іншы».
21 Таму трэба, каб з тых мужоў, якія былі з намі ўвесь час, калі заставаўся з намі Пан Езус,
22 пачынаючы ад Янавага хросту аж да дня, калі Ён быў забраны ад нас на неба, адзін стаў разам з намі сведкам Яго ўваскрасення».
23 І паставілі двух: Юзафа, якога звалі Барсабам, а празывалі Юстам, і Мацея.
24 Памаліўшыся, сказалі: «Ты, Пане, ведаеш сэрцы ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў,
25 каб ён заняў месца ў гэтым служэнні і апостальстве, ад якога адышоў Юда, каб пайсці ў сваё месца».
26 Калі далі ім лёсы, выпаў лёс на Мацея, і ён быў далучаны да адзінаццаці Апосталаў.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.