Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Деяния 7 глава

Прамова Стэфана1 Тады першасвятар спытаўся: «Ці гэта так?»
2 І Стэфан адказаў: «Браты і айцы, паслухайце. Бог славы аб’явіўся айцу нашаму Абрагаму, калі ён быў у Месапатаміі, перш чым пасяліўся ў Харане.
3 І сказаў яму: “Выйдзі з зямлі сваёй, ад сваякоў сваіх і пайдзі ў зямлю, якую Я пакажу табе”.
4 Тады ён выйшаў з халдэйскай зямлі і пасяліўся ў Харане. Адтуль, пасля смерці ягонага бацькі, Бог перасяліў яго на тую зямлю, дзе вы цяпер жывяце.
5 Ён не даў яму там спадчыны нават на крок, але абяцаў даць яе ва ўладанне яму і ягоным нашчадкам, хоць у яго яшчэ не было дзіцяці.
6 Бог сказаў яму, што нашчадкі яго будуць прышлымі на чужой зямлі, што будуць нявольнікамі і прыгнятаць іх будуць чатырыста гадоў.
7 Але Бог сказаў: “Я буду судзіць народ, якому яны будуць служыць, а потым яны выйдуць і будуць служыць мне на гэтым месцы”.
8 І заключыў з ім запавет абразання. Так ён стаў бацькам Ісаака і абрэзаў яго на восьмы дзень. Ад Ісаака ж нарадзіўся Якуб, і ад Якуба — дванаццаць патрыярхаў.
9 А патрыярхі праз зайздрасць прадалі Юзафа ў Егіпет, але Бог быў з ім
10 і вызваліў яго ад усякага ўціску, адарыў яго ласкай і мудрасцю ў вачах фараона, караля егіпецкага, і паставіў яго кіраўніком над Егіптам і над усім яго домам.
11 Тады прыйшоў голад на ўвесь Егіпет і Канаан і вялікая бяда, і не знаходзілі айцы нашы ежы.
12 Калі ж Якуб пачуў, што ў Егіпце ёсць збожжа, паслаў туды айцоў нашых першы раз.
13 А на другі раз Юзаф адкрыўся сваім братам, і фараон даведаўся пра ягоны род.
14 Пасля Юзаф паслаў паклікаць свайго бацьку Якуба і ўсю сваю сям’ю, што налічвала семдзесят пяць асобаў.
15 Якуб прыйшоў у Егіпет і памёр сам і айцы нашы.
16 Перанеслі іх у Сіхем і паклалі ў грабніцу, якую Абрагам купіў за цану срэбра ў сыноў Эмора ў Сіхеме.
17 Паводле таго, як набліжаўся час абяцання, якое Бог даў Абрагаму, разрастаўся і памнажаўся народ у Егіпце,
18 пакуль не паўстаў новы кароль Егіпта, які не ведаў Юзафа.
19 Ён, хітруючы супраць нашага народу, крыўдзіў айцоў нашых, прымушаючы іх кідаць сваіх немаўлят, каб яны не выжывалі.
20 У гэты час нарадзіўся Майсей, і ён быў любы Богу. Тры месяцы яго кармілі ў доме бацькі.
21 А калі яго кінулі, дачка фараона ўзяла яго і выхавала яго сабе, як сына.
22 Майсея навучылі ўсёй егіпецкай мудрасці, і быў ён магутны ў словах і ўчынках.
23 Калі споўнілася яму сорак гадоў, ён вырашыў наведаць сваіх братоў, сыноў Ізраэля.
24 Убачыўшы, як адзін з іх зазнае крыўду, заступіўся і адпомсціў за пакрыўджанага, забіўшы егіпцяніна.
25 Ён думаў, што яго браты зразумеюць, што Бог дае ім вызваленне ягонай рукою, але яны не зразумелі.
26 На наступны дзень, калі яны біліся між сабою, ён з’явіўся перад імі ды схіляў іх да міру, кажучы: “Мужы, вы ж браты, навошта крыўдзіце адзін аднаго?”
27 Але той, што крыўдзіў бліжняга, адштурхнуў яго са словамі: “Хто паставіў цябе правадыром і суддзёю над намі?
28 Ці ты хочаш забіць мяне, як учора забіў егіпцяніна?”
29 Ад гэтых слоў Майсей уцёк і стаў чужынцам у зямлі Мадыям, дзе ад яго нарадзіліся два сыны.
30 Калі прайшло сорак гадоў, у пустыні ля гары Сінай яму з’явіўся анёл Пана ў палаючым кусце.
31 Убачыўшы гэта, Майсей здзівіўся, а калі падышоў прыгледзецца, прагучаў голас Пана:
32 “Я — Бог айцоў тваіх, Бог Абрагама, Ісаака і Якуба”. Майсей затрымцеў і не адважваўся паглядзець.
33 І Пан сказаў яму: “Здымі сандалі з ног тваіх, бо месца, на якім стаіш, — гэта святая зямля.
34 Я ўбачыў прыгнёт майго народу ў Егіпце і пачуў іх стогн, таму зышоў, каб вызваліць іх. А цяпер падыдзі, Я пашлю цябе ў Егіпет”.
35 Таго Майсея, якога яны адкінулі, сказаўшы: “Хто паставіў цябе правадыром і суддзёю?” — Бог паслаў як правадыра і вызваліцеля праз руку анёла, які з’явіўся яму ў кусце.
36 Гэта ён вывеў іх, робячы цуды і знакі ў егіпецкай зямлі, на Чырвоным моры і на пустыні сорак гадоў.
37 Гэта той Майсей, які сказаў сынам Ізраэля: “Бог пашле вам прарока, падобнага да мяне, з ліку вашых братоў”.
38 Гэта той, хто быў на сходзе ў пустыні разам з анёлам, які гаварыў з ім на гары Сінай, быў з айцамі нашымі і прыняў жывыя словы, каб перадаць іх нам.
39 Гэта яго не хацелі слухацца айцы нашыя, таму адкінулі яго і звярнулі сэрцы свае да Егіпта,
40 кажучы Аарону: “Зрабі нам багоў, якія б ішлі перад намі, бо мы не ведаем, што сталася з тым Майсеем, які вывеў нас з егіпецкай зямлі”.
41 Яны зрабілі ў тыя дні цяльца, прыносілі ахвяры ідалу і радаваліся справе сваіх рук.
42 Тады Бог адвярнуўся ад іх і аддаў іх, каб служылі яны войску нябеснаму, як напісана ў кнізе Прарокаў: “Дом Ізраэля, ці прыносілі вы Мне забітую жывёлу і ахвярына пустыні сорак гадоў?
43 Вы ўзнялі намёт Молахаі зорку бога вашага Рэфана,выявы, якія вы зрабілі, каб пакланяцца ім.Праз гэта Я перасялю вас за Бабілён”.
44 У нашых айцоў была ў пустыні скінія сведчання, як пажадаў той, хто загадаў Майсею зрабіць яе паводле ўзору, які ўбачыў.
45 І нашыя айцы, атрымаўшы яе, з Езусам Навіным прынеслі яе ва ўладанні язычнікаў, якіх Бог прагнаў ад аблічча айцоў нашых аж да дзён Давіда,
46 які знайшоў ласку ў вачах Бога і папрасіў знайсці жыллё для дому Якуба.
47 Саламон жа пабудаваў Яму дом.
48 Аднак Найвышэйшы не жыве ў тым, што зроблена рукамі, як гаворыць прарок:
49 “Неба — Мой трон,а зямля — падножжа Маіх ног.Які ж дом пабудуеце для Мяне, — кажа Пан, —або якое месца адпачынку Майго?
50 Ці ж не Мая рука стварыла ўсё гэта?”
51 Вы з цвёрдым каркам, з неабрэзаным сэрцам і вушамі, вы заўсёды працівіліся Духу Святому; як айцы вашыя, так і вы.
52 Каго з прарокаў не пераследавалі айцы вашыя? Яны забілі тых, хто прадказваў прыйсце Справядлівага, здраднікамі і забойцамі якога цяпер сталіся вы,
53 якія атрымалі Закон праз пасрэдніцтва анёлаў, але не захоўвалі яго».
Мучаніцтва Стэфана54 Калі яны слухалі гэта, запалалі гневам у сэрцах сваіх і скрыгаталі на яго зубамі.
55 Стэфан жа, напоўнены Духам Святым, паглядзеў на неба і ўбачыў славу Божую і Езуса, які стаяў праваруч Бога,
56 і сказаў: «Вось бачу нябёсы раскрытыя і Сына Чалавечага, які стаіць праваруч Бога».
57 Але яны, закрычаўшы моцным голасам, заткнулі вушы свае і кінуліся на яго ўсе разам.
58 Вывеўшы за горад, пачалі каменаваць. А сведкі паклалі адзежу сваю каля ног юнака, якога звалі Саўл.
59 І каменавалі Стэфана, які маліўся, кажучы: «Пане Езу, прымі мой дух».
60 Упаўшы на калені, ён усклікнуў моцным голасам: «Пане, не лічы ім граху гэтага». Сказаўшы гэта, памёр.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.