Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

Колоссянам 4 глава

1 Гаспадары, аказвайце слугам (вашым) належнаю справядлівасьць, ведаючы, што і вы маеце Усеспадара ў небе.
2 Трывайце ў маліцьве дбайліва і падзячна.
3 Малецеся такжа й за нас, каб Бог адчыніў нам браму слова вясьціць тайніцу Хрыстуса — за якую я вось і ў кайданох —
4 каб я мог яксьлед выглашаць яе.
5 Разважна абходзьцеся з тымі, што не належаць да нас, з розлікам на час.
6 Гутарка вашая хай будзе заўсёды ветлівая, мудрасьцю прысоленая, каб ведалі што кажнаму адказаць.
7 Аб мне ўсё вам скажа Тыхік, мілы брат і верны слуга ды супрацоўнік ў Хрыстусе,
8 якога я паслаў да вас разам з Анісімам, дарагім іверным братам з-паміж вас, каб даведаўся што ў вас;
9 яны пацешаць вашыя сэрцы і раскажуць вам усё, што дзеецца тутака.
10 Вітае вас Арыстарх, вязень разм са мною, і Марак сваяк Барнабы, якога ўжо паручыў вам, каб, як прыйдзе, прынялі яго.
11 Дый (здаровіць вас) і Езус, называны Юстам; яны з абразаных адзіныя супрацоўнікі для Валадарства Божага, якіе былі маей патоляй.
12 Вітае вас Эпафрас, паходжаннем ад вас, слуга Хрыстуса Езуса, не забываючы вас у малітвах, каб вы сталіся поўнымі волі Божае і непахісна дасканалымі.
13 Светчу аб ягонай вялікай рупнасьці пра вас ды пра тых у Ляодыцэі й Геропалі.
14 Шле прывет вам Лукаш, лекар найдаражэйшы ды Дэмас.
15 Прывітайце братоў у Ляодыцэі ды Нымфаса з цэлай хрысьціянскай грамадою ў ягоным доме.
16 Як адчытаеце гэты ліст у вас, тады пастарайцеся, каб ён быў адчытаны і ў набожні Ляодыцэйцаў, а вы самы адчытайце той з Ляодыцэі.
17 Ды скажэце Архіппу: Пільнуйся, каб выпаўніў службу прынятую пабожна!
18 Прывет маею Паўлаваю рукою! Памятайце аб маіх кайданох! Ласка (хай будзе) з вамі!

Колоссянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.