Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Колоссянам 4 глава

1 Гаспадарове, справядліва й пасьціва із слугамі абходзьцеся, ведаючы, што й вы маеце Гаспадара ў нябёсах.
2 Трывайце ў малітве, будучы чукавымі ў ёй з падзякаю;
3 Маліцеся заразом і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы слова казаць тайну Хрыстову, за каторую я спутаны,
4 Каб я аб’яўляў яе, як належа казаць.
5 З навоннымі абходзьцеся мудра, карыстаючы з прыгоднага часу.
6 Няхай слова ваша заўсёды будзе ў ласцы, закрашана сольлю, каб вы ведалі, як адказаваць кажнаму.
7 Празь мяне паведаме вам усе Тыхік, умілаваны брат а верны слугачы а сунявольнік у Спадару,
8 Каторага я паслаў да вас дзеля тога самага, каб вы даведаліся, як мы маемся, і каб пацешыў сэрцы вашыя,
9 З Анісімам, верным а ўмілаваным братам, каторы з вас. Яны накажуць вам праз усе туташняе.
10 Здаровае вас Арыстарх, сувязень мой, а Марка, сястрыч Варнавы (праз каторага вы адзяржалі паручэньне: як прыйдзе да вас, прыміце яго),
11 А Ісус, званы Юстам, каторыя з абразаньня. Гэта адзіныя супрацаўні дзеля гаспадарства Божага, што былі пацехаю імне.
12 Здаровае вас Епафра, з вас, нявольнік Хрыста Ісуса, што заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб трывалі дасканальныя й супоўна пераканаўшыся ў вусёй волі Божай.
13 Сьветчу празь яго, што ён мае вялікую рупатлівасьць праз вас і тых, што ў Ляодыццы а ў Гіераполю.
14 Здаровае вас Лука, лекар умілаваны, а Дзімас.
15 Паздароўце братоў у Ляодыццы а Німфу а Царкву, што ў доме ягоным.
16 Як толькі ліст гэты будзе прачытаны ў вас, парупцеся, каб ён быў прачытаны і ў Царкве Ляодыцкай, і каб вы таксама прачыталі, каторы зь Ляодыкі.
17 І скажыце Архіпу: «Глядзі, каб ты выпаўніў службу, каторую ты прыняў у Спадару».
18 Здарованьне рукою маёй Паўлавай. Памятуйце на путы мае. Ласка з вамі.

Колоссянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.