Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Евреям 6 глава

1 Пакінем жа пачатак Хрыстовага вучэння ды звернемся да таго, што дасканалае. Не будзем закладваць зноў падмурак, якім з’яўляецца адыход ад мёртвых учынкаў і вера ў Бога,
2 вучэнне аб хросце, ускладанні рук, уваскрашэнні і вечным судзе.
3 І гэта зробім, калі толькі дазволіць Бог.
4 Бо немагчыма, каб тыя, якія ўжо раз былі асвячаныя і пакаштавалі нябеснага дару ды сталіся ўдзельнікамі Святога Духа,
5 якія пакаштавалі дабрыні Божага слова і моц будучага веку,
6 але адпалі, маглі зноў навярнуцца. Яны крыжуюць у сабе Сына Божага і зневажаюць Яго.
7 Зямля, калі п’е дождж, які часта падае на яе, родзіць расліны на карысць тым, хто яе абрабляе, атрымлівае благаслаўленне ад Бога.
8 Калі ж дае пустазелле, то яна непрыдатная і блізкая да праклёну, і ў канцы будзе спалена.
9 Мы, хоць так кажам, спадзяемся на вас, умілаваныя, што вы лепшыя і трымаецеся збаўлення.
10 Бог не з’яўляецца несправядлівым, каб забыцца пра вашую працу і любоў, якую вы засведчылі ў Ягонае імя падчас мінулага і цяперашняга служэння святым.
11 Таму жадаем, каб кожны з вас да канца засведчыў такую самую руплівасць у дачыненні да паўнаты надзеі,
12 каб вы не разленаваліся, але наследавалі тых, хто праз веру і доўгацярплівасць атрымлівае ў спадчыну абяцанні.
Непарушнае Божае абяцанне13 Даўшы абяцанне Абрагаму, Бог не мог паклясціся нікім большым і таму пакляўся самім сабою,
14 кажучы: «Сапраўды благаслаўлю цябе і памножу цябе».
15 А паколькі той цярпліва чакаў, атрымаў абяцанае.
16 Бо людзі клянуцца нечым большым, і заканчэнне кожнай сваёй спрэчкі яны падмацоўваюць клятвай.
17 Таму і Бог, жадаючы яшчэ больш выразна паказаць спадкаемцам абяцання нязменнасць сваёй волі, пацвердзіў яго клятвай,
18 каб дзякуючы дзвюм нязменным рэчам, у якіх не можа Бог зманіць, мы, якія прыбеглі схапіцца за прапанаваную надзею, мелі цвёрдую заахвоту.
19 Гэтая надзея для нас нібы якар душы, надзейны і моцны, які пранікае ўнутр па-за заслону,
20 куды як папярэднік увайшоў за нас Езус, навекі стаўшы першасвятаром на ўзор Мэльхізэдэка.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.