Библия » Пераклад Яна Станкевіча
2 Паралипоменон 32 глава
1 Просьле здарэньняў а праўды гэтае, прышоў Сэннахірыў, кароль Асырскі, і ўвыйшоў да Юдэі, і аблёг умацаваныя месты, і думаў адарваць іх сабе.
2 І Гэзэка, абачыўшы, што прышоў Сэннахірыў, манючыся ваяваць супроці Ерузаліму,
3 Зрадзіўся з князьмі сваімі а з дужасіламі сваімі запыніць ваду жаролаў, што вонках места; і яны памаглі яму.
4 Дык зьберлася шмат люду, каторыя запынілі ўсі жаролы а цурэй, што цячэць пасярод зямлі, кажучы: «Чаму, прышоўшы, каралі Асырскія маюць знайсьці шмат вады?»
5 І пасіліўся ён, і адбудаваў усю збураную сьцяну, і падняў яе да вежаў, і другую сьцяну вонках, і паправіў Міло места Давідавага, і зрабіў множасьць зброі а шчытоў.
6 І прызначыў вайводцаў над людам, і зьбер іх да сябе на вуліцу ля брамы месцкае, і гукаў да сэрца ім, кажучы:
7 «Мацуйцеся й будзьце адважныя, ня бойцеся ані лякайцеся караля Асырскага і ўсяе множасьці, што зь ім, бо большы з намі, чымся зь ім:
8 Зь ім плячо цялеснае, але з намі СПАДАР, Бог наш, памагаць нам і ваяваць войны нашы». І здаўся люд на словы Гэзэкі, караля Юдэйскага.
9 Просьле гэтага Сэннахірыў, кароль Асырскі, паслаў слугаў сваіх да Ерузаліму, — а ён аблягаў Лахіш, і ўся ўлада ягоная зь ім, — да Гэзэкі, караля Юдэйскага, і да ўсяе Юдэі, каторыя ў Ерузаліме, кажучы:
10 «Гэтак кажа Сэннахірыў, кароль Асырскі: "На што вы спадзяіцеся й сядзіце ў горадзе ў Ерузаліме?
11 Ці не ўмаўляе вам Гэзэка, каб аддаць вас на сьмерць з галадові а смагі, кажучы: ’СПАДАР, Бог наш, выбаве нас ад рукі караля Асырскага’?
12 Ці ня гэты Гэзэка аддаліў узвышшы Ягоныя а аброчнікі Ягоныя і сказаў Юдзе а Ерузаліму, кажучы: ’Перад аброчнікам адзіным кланяйцеся і на ім кадзіце’?
13 Ціж вы ня ведаеце, што зрабіў я а айцове мае ўсім людам земляў? Ці запраўды маглі багове народаў гэных земляў выбавіць іх ад рук маіх?
14 Хто з усіх багоў народаў, каторых аканавалі айцове мае, такі, што мог выбавіць люд свой ад рукі мае? Ціж зможа ваш Бог выбавіць вас ад рукі мае?
15 І цяпер, хай ня зводзе вас Гэзэка і не ўмаўляе вам гэтак; і ня верце яму, бо ня мог ні водзін бог ні воднага народу й каралеўства выбавіць люд свой ад рукі мае й ад рукі айцоў маіх; дык і ваш Бог ня выбаве вас ад рукі мае"».
16 І гаманілі слугі ягоныя супроці СПАДАРА Бога а супроці Гэзэкі, слугі Ягонага.
17 І лісты пісаў ён, каб зьневажаць СПАДАРА, Бога Ізраелявага, і гукаў на Яго гэткія словы: «Як багове народаў земных ня выбавілі людаў сваіх ад рукі мае, так Бог Гэзэкі ня выбаве люду Свайго ад рукі мае».
18 І крычэлі вялікім голасам паюдэйску да люду Ерузалімскага, што на сьцяне, каб настрашыць яго, і напалохаць яго, і ўзяць места.
19 І гаманілі праз Бога Ерузаліму, як праз багі людаў зямлі, — работу рук людзкіх.
20 І памаліўся праз гэта кароль Гэзэка а Ісая Амасёнак, прарока, і загаласілі да неба.
21 І паслаў СПАДАР Ангіла, каторы сьцяў усіх харобрых дужасілаў а правадыроў а князёў у табару караля Асырскага. Дык зьвярнуўся ён із сорамам відзеньня да свае собскае зямлі; і як ён прышоў да дому бога свайго, тыя, што вышлі з нутра ягонага, сьцялі там яго мячом.
22 Гэтак выбавіў СПАДАР Гэзэку а жыхараў Ерузаліму ад рукі Сэннахірыва, караля Асырскага, і ад рукі ўсіх; і вёў іх усюдых.
23 Тады шмат хто прыносіў дары СПАДАРУ да Ерузаліму і дарагія рэчы Гэзэку, каралю Юдэйскаму. І ён адгэнуль узьвялічыўся ў вачох усіх народаў.
24 Гэных дзён захварэў Гэзэка сьмяротна. І памаліўся СПАДАРУ; і Ён казаў яму, і даў яму знак.
25 Але ня подле ласкі СПАДАРОВАЕ яму Гэзэка падзякаваў, бо сэрца ягонае загардзела. І быў гнеў на яго а на Юдэю а на Ерузалім.
26 Але як укарыўся Гэзэка ў гордасьці сэрца свайго, ён а жыхары Ерузаліму, то ня прышоў гэны гнеў СПАДАРОЎ на іх за дзён Гэзэчыных.
27 І было ў Гэзэкі багацьця а славы вельмі шмат; і зрабіў сабе скарбніцу на срэбра а на золата а на дарагое каменьне а на пахі а шчыты а на ўсялякага роду каштоўнае судзьдзе,
28 І сьвірны на ўрод збожда а новага віна а алівы, і хлявы ўсякаму статку, і панадворкі стадам.
29 І месты пабудаваў сабе. І стадаў драбнога й буйнога статку было ў яго множасьць, бо даў яму Бог вельмі вялікую маемасьць.
30 Гэты ж Гэзэка запыніў вышняе ўзьнікле водаў Ґігону й правёў іх далоў да заходняга боку места Давідавага. І шчасьціла Гэзэку ў вусіх работах ягоных.
31 Але што да паслоў князёў Бабілёнскіх, каторых паслалі да яго распытацца праз чуда, што было ў зямлі, СПАДАР пакінуў яго, выпрабаваць яго, каб Ён мог даведацца ўсе, што на сэрцу ягоным.
32 І засталыя справы Гэзэчыны, і дабрадзейства ягонае, вось, яны запісаны ў відзені Ісаі Амасёнка прарокі — у кнізе каралеў Юдэйскіх а Ізраельскіх.
33 І супачыў Гэзэка з айцамі сваімі, і пахавалі яго на вышынях грабоў сыноў Давідавых, і ўсьцілі яго ўсі Юдэі а жыхары Ерузаліму пры яго сьмерці. І Манас, сын ягоны, загаспадарстваваў замест яго.
2 Паралипоменон 32 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча