Библия » Пераклад Яна Станкевіча
2 Паралипоменон 35 глава
1 І спраўляў Ёся ў Ерузаліме пасху СПАДАРУ, і зарэзалі пасху чатырнанцатага дня першага месяца.
2 І прызначыў ён сьвятароў на іх урады, і захоціў іх служыць у доме СПАДАРОВЫМ.
3 І сказаў Левітам, наўчыцелям усіх Ізраялян, пасьвячаным СПАДАРУ: «Пастанавіце сьвятую скрыню ў доме, каторы збудаваў Салямон Давідзёнак, кароль Ізраельскі; няма цяжару на плячох вашых; служыце цяпер СПАДАРУ, Богу свайму, а люду Ягонаму Ізраелю.
4 І прыгатуйцеся па дамох айцоў сваіх, па радоўках сваіх, подле пісаньня Давіда, караля Ізраельскага, і подле пісаньня Салямона, сына ягонага;
5 І стойце ў сьвятыні, подле разьдзелу радзімаў айцоўскіх, братоў сваіх, сыноў люду, і радоўкі радзімаў Левітаў.
6 І зарэжча пасху, і пасьвяціцеся, і прыгатуйце яе братом сваім, чынячы подле слова СПАДАРОВАГА Масеям».
7 І дараваў Ёся сыноў люду, усіх, што былі там, з драбнога статку баранчыкамі а казянятмі, усе на аброк пасхальны, лікам трыццаць тысячаў, і тры тысячы валоў. Гэта з маемасьці каралёвае.
8 І князі ягоныя давалі ахвотна люду, сьвятаром а Левітам; Гілка а Захара а Егіель, начэльнікі ў доме Божым, далі сьвятаром на пасхальныя аброкі дзьве тысячы шасьцьсот драбнога статку і трыста валоў;
9 Таксама Хонаня а Шэмая а Нефанэль, браты ягоныя, а Гашава а Еель а Ёзавад, начэльнікі Левітаў, абдаравалі Левітаў на пасхальныя аброкі пяцьма тысячмі драбнога статку й валамі пяцьсот.
10 Гэтак наснуджана было служэньне. І сталі сьвятарове на стані свае, і Левітаве радоўкамі сваімі, з расказаньня каралеўскага.
11 І зарэзалі пасху. І крапілі сьвятарове з рук сваіх, а Левітаве бялілі.
12 І зьнялі ўсепаленьні, каб маглі раздаць подле падзелаў дамоў айцоўскіх у сыноў люду, абракаць СПАДАРУ, як напісана ў кнізе Масеявай. І гэтак із буйным статкам.
13 І сьпяклі пасху на цяпле, подле пастанову; а пасьвячэньні варылі ў казанох, гаршкох а рондлях, і борзда раздалі ўсяму люду;
14 А потым прыгатавалі сабе а сьвятаром, бо сьвятарове, сынове Ааронавы, былі занятыя абраканьням усепаленьня а тукаў аж да ночы; затым і гатавалі Левітаве сабе а сьвятаром, сыном Ааронавым, пасьлей.
15 І пяюны, сынове Асафовы, былі на станях сваіх, подле расказаньня Давіда а Асафа а Гэмана а Ідыфуна, відзеньніка каралеўскага, і брамнікі ў кажнай браме: ня было чаго адыходзіць ім ад службы свае, бо браты іхныя, Левітаве, прыгатавалі ім.
16 Гэтак наснуджана была ўся служба СПАДАРУ таго дня, каб паўніць пасху й абрачы ўсепаленьні на аброчніку СПАДАРОВЫМ, з расказаньня караля Ёсі.
17 І спраўлялі сынове Ізраелявы, што былі там, пасху таго часу і сьвята праснакоў сем дзён.
18 І ня была спраўляна такая пасха ў Ізраеля ад дзён Самуйлы прарокі; і з усіх каралёў Ізраелявых ні водзін не спраўляў такое пасхі, якую справіў Ёся а сьвятарове а Левітаве а ўсі Юдэі а Ізраяляне, што там былі, а жыхары Ерузаліму.
19 Асьмінанцатага году дзяржавы Ёсі была гэтая пасха.
20 Па ўсім тым, як прыгатаваў Ёся дом, узышоў Нехо, кароль Ягіпецкі, ваяваць супроці Кархемішу ля Еўфрату; і Ёся вышаў наўпярэймы яму.
21 І паслаў да яго паслоў сказаць: «Што імне й табе, каролю Юдэйскі? Не на цябе цяпер іду я, але на дом вайны свае, бо Бог расказаў імне барзьдзіць; адчапіся, бо Бог із імною, каб Ён ня зьнішчыў цябе».
22 Але Ёся не адвярнуў відзеньня свайго ад яго, але зьмяніўся, каб ваяваць ізь ім, і не паслухаў слоў Неха ад вуснаў Божых, і пайшоў на бітву ў даліну Меґіддо.
23 І выстралілі стралцы ў караля Ёсю; і сказаў кароль слугам сваім: «Вывядзіце мяне, бо я цяжка ранены».
24 І зьвялі яго слугі ягоныя зь цялежак, і пасадзілі яго ў накшыя цялежкі, што былі ў яго, і адвезьлі яго да Ерузаліму, і памер ён, і пахаваны ў грабох айцоў сваіх. І ўся Юдэя а Ерузалім плакалі па Ёсю.
25 Плакаў па Ёсю й Ярэма; і ўсі пяюны а пяюльлі гукалі празь Ёсю ў сваіх галашэньнях дагэтуль, і ўвялі іх у звычай у Ізраелю; і, вось, яны ўпісаны ў галашэньні.
26 Засталыя справы Ёсіны, і дабрадзействы ягоныя, згодныя з напісаным у Законе СПАДАРОВЫМ,
27 І справы ягоныя, першыя й апошнія, апісаны ў кнізе каралёў Ізраельскіх а Юдэйскіх.
2 Паралипоменон 35 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча