Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Притчи 17 глава

1 Валей сухая луста й цішыня зь ёй, чымся дом поўны аброку з вадаю.
2 Мудры слуга будзе мець уладу над сынам, каторы прычыняе ганьбу, і меж братоў будзе дзяліць спадак.
3 Літавальны гаршчак да срэбра й горан да золата, але прабуе сэрцы СПАДАР.
4 Ліхадзей зважае на манлівыя вусны, маныш слухае шкодную мову.
5 Хто сьмяецца зь беднага, зьневажае Стварыцеля яго; хто радуецца зь бяды, ня будзе нявінны.
6 Карона старых — унукі, і слава дзяцей — бацькі іхныя.
7 Ня ўходзе дурню выдатная мова, пагатове манлівыя вусны — князю.
8 Лапан — калярысты камень у ваччу маючага яго; куды ні павернецца ён, удаецца яму.
9 Хто прыкрывае выступ, шукае любосьці; але хто паўтарае справу — разлучае прыяцеляў.
10 Вайцяньне працінае болей мудрага, чымся сто вытняў дурня.
11 Благі шукае адно бунту, затым неміласьціўны пасланец будзе пасланы на яго.
12 Хай стрэне людзіну мядзьведзіца, спабытая дзяцей сваіх, абы не неразумны із сваёй дурнотаю.
13 Хто плаце благім за добрае, з дому таго не аддаліцца благое.
14 Пачатак вады, — прорва вады; затым уперад, чымся прарвецца, пакінь ваду.
15 Хто праўдзе нягодніка і хто вінуе справядлівага — агіда СПАДАРУ абодва яны.
16 Нашто грошы ў руццэ дурня? купіць мудрасьці, як няма розуму?
17 Кажнага часу любе прыяцель, і брат родзіцца ў нядолі.
18 Чалавек, катораму не стаець розуму, ручаецца, рукаемства даець прыяцелю свайму.
19 Любе выступ, хто любе ваду; хто падыймае вароты свае, шукае загубеньня.
20 Хто мае ізрадлівае сэрца, ня знойдзе дабра, крутадушны языком упадзець у ліха.
21 Родзе хто неразумнага — на смутак свой, і не пацешыцца айцец дурня.
22 Вясёлае сэрца — добры лек, але маркотны дух суша косьці.
23 Лапан із заўлоньня нягоднік бярэць, каб адхінуць дарогу суду.
24 Перад цямлівым — мудрасьць, але вочы неразумнага — на канцох зямлі.
25 Неразумны сын — немарасьць айцу свайму і гарчэль тэй, што яго радзіла.
26 Таксама нядобра караць справядлівага, біць князёў за пасьцівасьць.
27 Зьдзержуе словы, хто мае веду, людзіна халоднага духа — разумная.
28 Нават дурнога, як маўчыць, маюць за мудрага; закрываючага вусны — за разумнага.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.