Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Притчи 18 глава
1 Дурыцца сваявол, у ўсе разумнае ўрываецца.
2 Неразумны ня хоча розуму, але каб выказаць, розум свой.
3 Як прыходзе нягоднік, прыходзе таксама грэбаваньне і зь няславаю сорам.
4 Глыбокія воды слова вуснаў людзкіх, цякучы цурэй — жарало мудрасьці.
5 Ня добра мець бачнасьць на асобу нягоднага, каб адхінуць справядлівага на судзе.
6 Вусны неразумнага прыводзяць да жалобы, і рот ягоны выклікае біцьцё.
7 Рот дурнога — загубеньне яму, і вусны ягоныя — пасадка душы ягонай.
8 Словы агуканьніка — як ласонікі, і яны зыходзяць да нутра жывата.
9 Таксама нярупатлівы да работы свае — брат раськідона.
10 Імя СПАДАРОВА — моцная вежа: уцякае да яе справядлівы, і ён бясьпечны.
11 Багацьце багатырова — моцнае месца ягонае, і як высокая сьцяна ў ваччу ягоным.
12 Перад патрышчаньням сэрца людзіны пыхатае, і перад славаю — пакора.
13 Хто адказуе ўперад, чымся пачуе, дурнота а сорам таму.
14 Дух людзіны жывіць яе ў няўздоленьню, але маркотны дух хто можа перажыць?
15 Сэрца цямлівага прыдбаець веду, і вуха мудрых шукае веды.
16 Падарак чалавека даець яму прастору і прыводзе яго да вялікіх людзёў.
17 Справядлівы першы ў сваёй справе, але прыходзе прыяцель ягоны й скумае яго.
18 Жэрабя суймае вады й дзеле памеж дужых.
19 Уражаны брат, як моцнае места, і вады, як завалы замку.
20 З пладоў вуснаў людзіны насыціцца жывот ейны: прыбыткам вуснаў сваіх ён насыціцца.
21 Сьмерць і жыцьцё ў моцы языка, і любячыя яго паспытаюцца з пладоў яго.
22 Хто знашоў жонку, тый знашоў дабро й адзяржаў зычлівасьць СПАДАРОВУ.
23 З маленьням гукае бедны, а багаты адказуе гарэзьліва.
24 Людзіна, што мае прыяцеляў, мае абходзіцца прыязьліва; бывае прыяцель бліжшы за брата.
Притчи 18 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча