Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Притчи 19 глава
1 Валей бедны, што ходзе ў сваёй нявіннасьці, чымся крутадушны вуснамі сваімі і ён неразумны.
2 Таксама бязь веданьня душы ня добра, і шыбканогі грэша.
3 Дурнота чалавека выкрыўляе дарогу ягоную, а на СПАДАРА абураецца сэрца ягонае.
4 Багацьце дабаўляе шмат прыяцеляў, але беднага адлучаюць ад прыяцеля ягонага.
5 Хвальшывая сьветка ня будзе нявінная, і хто дыхае маною, не ўцячэць.
6 Шмат хто дабіваецца ласкі князя, і кажны прыяцель таго, хто даець падаркі.
7 Усі браты беднага ненавідзяць яго, пагатове здаляюцца ад яго прыяцелі ягоныя; жанецца за словамі, а яны ня зь ім.
8 Хто прыдбаець розум, тый любе душу сваю; заховуе розум, каб знайсьці дабро.
9 Хвальшывая сьветка ня будзе нявінная, і хто дыхае маною — загіне.
10 Ня ўходзе неразумнаму раскоша, шмат меней слузе панаваньне над князьмі.
11 Мудрасьць чалавека зьдзержуе гнеў ягоны, і слава яму — дараваць выступак.
12 Гнеў каралеўскі — равеньне левяняці, але як раса на траву зычлівасьць ягоная.
13 Неразумны сын — шкода айцу, а звадлівая жонка — хатні латак.
14 Дом а маемасьць спадаюць па бацькох, але разумная жонка — ад СПАДАРА.
15 Лянота занура ў глыбокі сон, а гуляючая душа будзе галадаваць.
16 Хто дзяржыць расказаньне, дзяржыць душу сваю; хто ўлегцы мае дарогі свае — памрэць.
17 Пазычае СПАДАРУ, хто робе ласку беднаму, і за ўчынак ягоны Ён адплаце яму.
18 Казьнер сына, бо ё надзея, але да сьмерці ягонае не дапушчай душы свае.
19 Людзіна вялікае злосьці будзе пакарана, бо, калі ты вывальніш, пакараеш удругава.
20 Слухай парады й прыймі навуку, каб стаць мудрым наапошку.
21 Шмат падумкаў у сэрцу чалавека, але рада СПАДАРОВА — яна станецца.
22 Жада чалавека — ганьба яго; валей бедны, як манюка.
23 Боязьнь СПАДАРА — да жыцьця; гэткі насычаны, жывець і не дазнаець ліха.
24 Лены хавае руку сваю ў талерку і нават да роту свайго не падыйме яе.
25 Пакарай скалазуба, і просты паразумнее; і згань разумнага, ён сьцяме веду.
26 Хто глабае айца, выганяе маці — ё сын, што сарамаціць а ганьбе.
27 Перастань, сыну мой, слухаць навукі адхіну ад слоў веды.
28 Сьветка веляла сьмяецца із суду, і рот нягодных глытае бяспраўе.
29 Суды гатовы на скалазуба, і розка — на плечы неразумных.
Притчи 19 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча