Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Притчи 25 глава
1 Таксама й гэта прыказі Салямонавы, каторыя выпісалі мужы Гэзэкі, караля Юдэйскага.
2 Слава Божая схаваць справу, але чэсьць каралёва прасачыць справу.
3 Неба ўзглядам вышыні, і зямля ўзглядам глыбіні, і сэрца каралёў ня скумальныя.
4 Адлучы шумаўё ад сэрца, і выйдзе судзіна літаваньніку;
5 Аддаль нягоднага ад караля, і пасад ягоны ўмацуецца справядлівасьцяй.
6 Не выстаўляйся ў прытомнасьці караля і на месцу вялікіх ня стой;
7 Бо валей хай скажуць табе: «Пайдзі вышэй сюды», чымся пастановяць цябе ніжэй у прытомнасьці князя, каторага бачылі вочы твае.
8 Не хапайся да сьпярэчкі, бо што зробіш наапошку, як асарамаціць цябе прыяцель твой.
9 Сьперачайся з прыяцелям сваім, але тайны другога не адкрывай;
10 Каб не засароміў цябе тый, што пачуе, і даказ твой ня зьвернецца.
11 Як залатыя яблыкі ў срэбнай судзіне, так слова, як належа, сказанае.
12 Як залатая ўносьніца а прыбор із чыстага золата, так мудры ўпіканьнік слухаючаму вуху.
13 Як халадок ад сьнегу ў жніво, так верны пасланец таму, хто паслаў яго, бо ён пасіляе душу спадароў сваіх.
14 Як булакі а вецер без дажджу, так людзіна, што хваліцца хвальшывым падаркам.
15 Цярплівосьцяй пераканаеш дзяржаўцу, і мяккі язык пераломе косьць.
16 Знашоў мёд, еж досыць, каб ты не перасыціўся ім, і ня вырвала яго.
17 Зьдзержуй нагу сваю ад дому прыяцеля свайго, каб ты не дадзеў яму, і ён не зьненавідзіў цябе.
18 Молат а меч а зайстраная страла — людзіна, што сьветча на прыяцеля свайго хвальшывым сьветчаньням.
19 Зломлены зуб і зьвіхнёная нага давер да нявернага чалавека ў часе бяды.
20 Як тый, што адбірае адзецьце ў сьцюдзёнае надвор’е, і як воцат на салетру, так тый, што пяець песьні смутнаму сэрцу.
21 Калі галодны непрыяцель твой, дай яму хлеба есьці; і калі ён сьмягне, дай яму вады піць;
22 Бо ты пакладзеш жар на галаву ягоную, і СПАДАР адплаце табе.
23 Паўночны вецер прыжанець дождж, тайны язык — хмарны від.
24 Валей жыць у куце страхі, чымся із звадліваю жонкаю ў супольным доме.
25 Як сьцюдзёная вада стамаванай душы, так добрая ведамка з далёкае зямлі.
26 Як мутны ўзнор і папсаванае жарало, так справядлівы, перад нягодным упадаючы.
27 Нядобра есьці шмат мёду, так няслава людзіне, што шукае славы свае.
28 Разбуранае места, безь сьцяны — людзіна, што не валодае сваім духам.
Притчи 25 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча