Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Притчи 29 глава
1 Часта ганены, каляне завыек, будзе зьнецікі зьнішчаны, ды без вылячэньня.
2 Як справядлівыя множацца, люд цешыцца; але як нягодныя маюць уладу, люд стогне.
3 Хто любе мудрасьць, цеша айца свайго; але хто карагодзіцца зь бязулямі, тый згубе маемасьць.
4 Кароль мацніць зямлю судам, але хто адзержуе падаркі, бурае яе.
5 Людзіна, што падлыгуе прыяцелю свайму, станове сетку на ногі яго.
6 У выступку пасадка благой людзіне, але справядлівы пяець а цешыцца.
7 Справядлівы знае права галечы, нягодны не разумее пазнаньня.
8 Зьдзеклівыя прыносяць месту пасадку, але мудрыя адварачаюць злосьць.
9 Як мудрая людзіна правуецца зь людзіною дурною, ці злуецца, ці сьмяецца, ня мае супакою.
10 Прагавітыя крыві ненавідзяць беззаганнага, але пасьцівыя рупяцца праз душу ягоную.
11 Дурны выказуе ўвесь свой дух, але мудры дзяржыць яго на пасьлей.
12 Калі дзяржаўца слухае слова манюкі, усі слугі ягоныя нягодныя.
13 Бедны й уцісканьнік сустракаюцца, СПАДАР асьвячае вочы абодвых.
14 Калі кароль судзе подле праўды галечу, пасад ягоны будзе ўмацаваны назаўсёды.
15 Дубец а ўпікі даюць мудрасьць, але дзяцё пакіненае сарамаціць маці сваю.
16 Як нягодныя множацца, выступку множыцца, але справядлівыя абачаць упад іх.
17 Навучай сына свайго, і ён дасьць табе супакой, і дасьць ласонікі душы тваёй.
18 Ідзе няма відзені, люд няўзьдзержлівы; але шчасьлівы тый, што дзяржыць права.
19 Слугі не зазырыш словамі, бо, дарма што ён цяме, не адкажа.
20 Ці бачыў мужа хаплівага ў словах сваіх? Болей надзеі зь неразумнага, чымся зь яго.
21 Хто кунежа з маленства слугу свайго, наапошку ён стане валадаром да яго.
22 Гняўлівая людзіна ўзрушае ваду, і апрысклівая багатая выступкам.
23 Гордасьць людзіны паніжае яе, але пакорны духам адзяржыць чэсьць.
24 Хто сябруе із злодзеям, ненавідзе душу сваю; чуе кляцьбу і не выяўляе.
25 Дрыжэньне чалавека станове пасадку, але хто спадзяецца на СПАДАРА, будзе ўзьвялічаны.
26 Шмат хто шукае віду дзяржаўцы, але суд людзіны ад СПАДАРА.
27 Агіда справядлівым людзіна несправядлівая, і агіда нягодным пасьцівы дарогаю.
Притчи 29 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча