Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Притчи 30 глава
1 Словы Аґура Ячанка. Цяжар агалашае муж Іхіелю, Іхіелю а Укалу.
2 Бо недасьціпнейшы я за іншую людзіну, і няма ў мяне розуму людзкога;
3 Я не наўчыўся мудрасьці, каб веду сьвятых ведаць.
4 Хто ўзышоў на неба й зышоў? хто зьбер вецер у прыгоршчы свае? хто завязаў ваду ў вадзецьце? хто пастанавіў усі канцы зямлі? што за імя ягонае? і што за імя сыну ягонаму? ці ведаеш?
5 Кажнае слова Божае пералітаванае; Ён шчыт тым, што спадзяюцца на Яго.
6 Не дабаўляй да слоў Ягоных, каб Ён ня ўпікнуў табе, і ты не апынуўся манюкам.
7 Дзьвюх рэчаў я прасіў у Цябе; не адмоў імне ўперад, чымся памру:
8 Ману й ашукнае слова здаль ад мяне, галіты й багацьця не давай імне, жыві мяне належнаю емінаю маёй,
9 Каб я, перасыціўшыся, не адрокся й не сказаў: «Хто СПАДАР?» і каб, згалеўшы, я ня краў і ня будзеніў імені Бога свайго.
10 Не агукай слугі спадару ягонаму, каб ён не пракляў цябе, і ты ня быў вінен.
11 Ё пакаленьне, што клінець айца свайго і маці свае не дабраславе.
12 Ё пакаленьне чыстае ў вачох сваіх, але не адмытае ад нечысьці свае.
13 Ё пакаленьне — о якія пыхатыя вочы іхныя, і як узьнятыя векі іхныя!
14 Ё пакаленьне, каторага зубы — мячы й каторага шчэляпы — вялікія нажы на тое, каб пажэрці ўбогіх ізь зямлі і бедных ізь людзёў!
15 У п’яўкі дзьве дачкі: «Дай, дай». Гэтыя тры ненасыці, і чатыры ня скажуць: «Досыць!»
16 Шэоль і бясплодная дзетніца, зямля не насычаная вадою, і цяпло ня скажа: «Досыць!».
17 Вока, што насьміхаецца з айца і грэбуе пакораю да маці, выдзяўбуць ґруґаны дольнія, і пажаруць птушаняты арліныя.
18 Тры лішне дзіўныя імне, і чатыры, каторых я ня знаю:
19 Дарогі арла ў паветру, дарогі гада на скале, дарогі карабля сярод мора і дарогі мужчыны да дзявушчае.
20 Такая дарога чужаложнае жонкі: пад’ела, і абцерла вусны свае, і сказала: «Я не зрабіла нягоднасьці».
21 Пад трыма дрыжыць зямля, і чатырох яна ня можа несьці:
22 Пад слугою, як ён каралюе, і дурням, як ён насыціўшыся;
23 Пад ненавіднаю жонкаю, калі яна выходзе замуж, і нявольніцаю — наступніцаю па спадарыні сваёй.
24 Во чатыры малюсенькія на зямлі, але надзвычайна мудрыя:
25 мурашкі — люд ня дужы, гатуюць, адылі, емя сабе ўлетку;
26 Трусы — люд кволы, робяць, адылі, дамкі сабе ў скалах;
27 Шаранча ня мае караля, але выступаюць усі зьбершыся вяткаю;
28 Павук чапляецца лапамі, але бывае ў палацах каралеўскіх.
29 Тры, што добра ходзяць, але чатыры хораша ходзяць:
30 Леў, найдужшы сярод жывёлы, і не адварачаецца ад нікога;
31 Паперазаны па сьцёгнах конь, казёл і кароль, катораму няма супара.
32 Калі ты зрабіў дурна з прычыны свайго вяльмуваньня, і калі табе прышло ўдум ліха — руку на вусны.
33 З малака б’юць масла, і ад вытня з носу йдзець кроў, і ўзрушэньне гневу прыводзе да вады.
Притчи 30 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча