Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Ефесянам 2 глава

1 І вас, мертвых у выступах а грахох вашых,
2 У каторых вы некалі хадзілі, подле звычаю сьвету гэтага, подле дзяржаўцы ўлады ў паветру, духа, што цяпер дзее ў сынох непаслухменства,
3 Памеж каторых і мы ўсі жылі калісь у жадах цела нашага, робячы зычэньне цела й разуменьня, і з прыроды былі дзецьмі гневу, як і іншыя,
4 Бог, багаты міласэрдзям, зь вялікае міласьці Свае, каторай умілаваў нас,
5 І нас, мертвых у выступах, ажывіў з Хрыстом,
6 І ўскрысіў разам, і пасадзіў у нябёсах у Хрысту Ісусу,
7 Каб паказаць у прыйдучых вякох нязьмернае багацьце ласкі Свае з дабрыні да нас у Хрысту Ісусу.
8 Бо вы спасёны ласкаю перазь веру, і гэта не ад вас, Божы дар:
9 Не ад учынкаў, каб ніхто не хваліўся.
10 Бо мы — твор Ягоны, створаны ў Хрысту Ісусу да добрых учынкаў, каторыя Бог наканаваў, каб мы хадзілі ў іх.
11 Дык памятуйце, што вы, калісь пагане подле цела, каторых звалі неабразанымі званыя абразаньням на целе, зробленым рукамі,
12 Што вы былі таго часу бяз Хрыста, аддаленыя ад грамадзтва Ізраельскага, чужыя да ўмоваў абятніцы, надзеі нямаючыя, і бяз Бога на сьвеце;
13 А цяпер у Хрысту Ісусу вы, што былі калісь далёкія, сталі блізкія крывёю Хрыстоваю.
14 Бо Ён ё супакой наш, Каторы ўчыніў з абодвых адно і паламіў перагародку, што стаяла пасярэдзіне,
15 Памярцьвіў непрыязьньства целам Сваім, Закон расказаньняў у вуставах Ён абурыў, каб із двух учыніць у Сабе Самым аднаго новага чалавека, робячы супакой,
16 І ў вадным целе пагадзіць абодвых із Богам пераз крыж, забіўшы непрыязьньства на ім;
17 І, прышоўшы, абяшчаў Дабравесьць супакою вам, далёкім і блізкім,
18 Бо перазь Яго абодвы маем прыступ да Айца, у вадным духу.
19 Дык вы ўжо не чужнікі ані чужаземцы, але суграмадзяне сьвятых і дамовы Божае,
20 Быўшы пабудаваныя на подзе апосталаў а прарокаў, маючы вугольным каменям самога Ісуса Хрыста,
21 На Каторым уся будоўля, тарнуючыся разам, вырастае ў сьвяты дом Спадароў,
22 У каторым і вы будуецеся разам на сялібу Божую ў Духу.

Ефесянам 2 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.