Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Ефесянам 2 глава

Празмерная любоў Бога да сваіх грэшных сыноў1 І вы былі мёртвымі з-за праступкаў і грахоў вашых,
2 у якіх вы калісьці жылі згодна са звычаямі гэтага свету, па волі князя, які ўладарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непаслухмянасці.
3 Сярод іх мы ўсе таксама калісьці жылі паводле імкненняў нашага цела, выконваючы жаданні цела і думак, і былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і астатнія.
4 А Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваёй вялікай любові палюбіў нас,
5 і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом. Вы збаўлены ласкаю.
6 Ён уваскрасіў і пасадзіў нас на нябёсах у Хрысце Езусе,
7 каб паказаць у наступных вяках нязмернае багацце сваёй ласкі праз дабрыню да нас у Хрысце Езусе.
8 Вы ж збаўлены ласкаю праз веру. І гэта не ад вас, гэта Божы дар.
9 І не ад учынкаў, каб ніхто не хваліўся.
10 Мы — Яго справа, створаныя ў Хрысце Езусе для добрых учынкаў, якія Бог загадзя падрыхтаваў, каб мы паступалі згодна з імі.
З’яднанне язычнікаў і юдэяў у Хрысце11 Таму памятайце, што калісьці вы, язычнікі, якіх завуць «неабрэзанымі» тыя, што называюцца абрэзанымі з прычыны знаку, зробленага рукою на целе,
12 былі ў той час без Хрыста, адкінутымі ад ізраэльскага грамадства і чужымі запавету абяцання. Вы не мелі надзеі і былі бязбожнікамі ў свеце.
13 Цяпер у Хрысце Езусе вы, якія калісьці былі далёка, сталіся блізкімі дзякуючы крыві Хрыста.
14 Ён — спакой наш, які ўчыніў адно і другое адзіным і мур варожасці,
15 што падзяляў, зруйнаваў у сваім целе. А Закон запаведзяў знішчыў навучаннем, каб з двух стварыць у сабе аднаго новага чалавека, усталёўваючы спакой,
16 і ў адным целе зноў прымірыць з Богам адных і другіх праз крыж, забіўшы ў сабе тую варожасць.
17 Прыйшоўшы, Ён абвясціў спакой вам, якія далёка, і спакой тым, якія блізка.
18 Бо праз Яго мы, адны і другія, маем доступ у адным Духу да Айца.
19 Таму вы ўжо не чужыя і не прыхадні, але суграмадзяне святых і дамачадцы Бога,
20 умацаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, дзе сам Езус Хрыстус з’яўляецца вуглавым каменем,
21 на якім кожны складзены будынак вырастае як святая святыня ў Пану.
22 У Ім і вы разам будуецеся, каб быць жыллём Бога ў Духу.

Ефесянам 2 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.