Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Евреям 8 глава
1 Галоўны зьмест таго, праз што кажам, ё: мы маем такога найвышшага Сьвятара, Каторы сеў паправе пасаду Вялікасьці,
2 Слугачага сьвятыні і тае праўдзівае вітальні, каторую збудаваў Спадар, а не чалавек.
3 Бо кажнага найвышшага сьвятара прызначаюць абракаць дары а аброкі; затым надабе было, каб і Гэты меў штось, што аброк бы.
4 Вось жа, калі б запраўды Ён быў на зямлі, ня быў бы нават сьвятаром, бо тут сьвятарове абракаюць дары з права,
5 Каторыя служаць абразу а сьценю нябёсных рэчаў, як сказана было натханьням Масею, як ён меў скончыць вітальню: «Глядзі, кажа Ён, каб ты зрабіў усе подле зразы, каторая была паказана табе на гары».
6 Цяпер жа тым гаднейшае дасяг службы, чым лепшае Ён пасярэднік змовы, каторая на лепшых абятніцах устаноўлена.
7 Бо калі б тая першая была без заганы, ня шукалі б месца другой.
8 Бо, знаходзячы загану, кажа ім: «Абач, настануць дні, кажа Спадар, і Я ўчыню з домам Ізраелявым а з домам Юдзіным змову новую,
9 Ня подле змовы тае, каторую Я ўчыніў з айцамі іхнымі ў дзень, як Я ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх ізь зямлі Ягіпецкае; бо яны ня трывалі ў змове Маёй, і Я ўлегцы замеў іх, кажа Спадар.
10 Во тая змова, каторай Я змоўлюся з домам Ізраелявым просьле тых дзён, кажа Спадар: укладу правы Свае ў думкі іхныя, і на сэрцах іхных напішу іх, і буду ім Богам, а яны будуць Імне людам.
11 І ня будуць ніякім парадкам вучыць кажны бліжняга свайго і кажны брата свайго, кажучы: "Пазнай Спадара", бо ўсі, ад найменшага аж да найболынага зь іх, будуць знаць Мяне.
12 Бо Я буду міласэрны да несправядлівасьцяў іхных а да грахоў іхных і наперад бяспраўяў іхных ня ўспомню».
13 Гэтым кажа: «Новая» ўчыніла першую старой; а трухлеючае а старэючае блізкое да шчэзьненьня.
Евреям 8 глава в переводах