Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Евреям 8 глава
1 Галоўнае-ж у сказаным ёсьць: мы маем Архірэя такога, што се́ў праваруч пасаду ве́лічы на нябёсах,
2 слуга сьвятыні і скініі праўдзівай, якую паставіў Госпад, а не чалаве́к.
3 Бо кожны архірэй стаўляецца на тое, каб прынасіць дары й ахвяры; дык трэба было, каб і Гэты ме́ў нешта, што прыне́сьці.
4 Бо калі-б Ён быў на зямлі, дык ня быў-бы сьвяшчэньнікам, бо ёсьць сьвяшчэньнікі, што па закону прыносяць дары,
5 якія служаць абразу́ і це́ню нябе́снага, як ска́зана было Майсе́ю, калі ён маніўся зрабіць скінію: Глядзі, сказана, рабі ўсё па ўзору, паказанаму табе́ на гарэ (Выхад 25:40).
6 Цяпе́р жа Ён атрымаў служэньне тым дасканальшае, чым ле́пшага Ён пасярэднік запаве́ту, які ўзаконіўся на ле́пшых прырачэньнях.
7 Бо калі-б той пе́ршы быў без заганы, дык ня шукалася-б ме́сца другому.
8 Бо-ж, дакараючы іх, кажа: вось, надыходзяць дні, кажа Госпад, калі зро́блю з домам Ізраіля і з домам Юды новы запаве́т,
9 не паводле запаве́ту, які з бацькамі іх зрабіў у той дзе́нь, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпскай; бо яны ня вы́трывалі ў запаве́це Маім, і Я перастаў рупіцца аб іх, — кажа Госпад.
10 Вось запаве́т, які дам дому Ізраіляваму пасьля тых дзён, — кажа Госпад: Даўшы законы Мае́ ў думкі іх, напішу іх і на сэрцах іхніх, і буду ім Бог, а яны Мне́ будуць народ.
11 І ня будзе вучыць кожны бліжняга свайго, і кожны брата свайго, кажучы: пазнай Госпада; бо ўсе́, ад малога да вялікага, ве́даць Мяне́ будуць.
12 Бо міласьцівы буду да няпра́веднасьцяў іх і грахоў іхніх, і беззаконьняў іх ня ўспомню бале́й (Ерамія 31:31−34).
13 А сказам «новы» састарыў пе́ршы; а састарэўшае і старэючае блізка да зьніштажэньня.
Евреям 8 глава в переводах