Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

Иакова 3 глава

1 Браты мае, не квапцеся многія быць вучыцелямі, ведаючы, што большы дастанеце асуд;
2 усе бо мы шмат грэшым. Хто ў слове без пахібу, той дасканальны чалавек, могучы акілзаць і ўсё цела.
3 Калі ўкладаем коням цуглі ў рот, каб былі паваднейшыя, дык і цэлым корпусам іхнім кіруем.
4 А караблі вунь якія вялікія ды сібернымі бурамі ганяныя, адыж кіруюцца маленькім стырном куды хоча стырнік.
5 Гэтак і язык — малы гэта цялеш, а шмат робіць. Бач, як маленькі агонь, а лясы падпальвае.
6 І язык-жа — агонь, усёзлыбяднік. Язык так устаўлены між нашымі чэлесамі, што можа апаганьваць усё цела, ўспалымяючы круг нашага жыцьця, сам запалены ґэгэннай;
7 усякую прыроду зьвяроў і птушак, гадаў і марскіх жывёлаў можна ўтамаваць і чалавек іх утамаваў;
8 а вось языка ніхто з людзей утамаваць ня можа, гэта неакілзанае зло, поўнае сьмерцяноснага яду.
9 Ім хвалім Бога й Айца і ім-жа праклінаем людзей, створаных на Божую падобу.
10 З тых самых вуснаў выйходзіць багаслаўленства і праклён. Не павінна гэтак быць, браты мае.
11 Ціж з таго самага горла крыніцы цячэ вада салодкая і горкая?*
12 Ціж можа, браты мае, фіговае дрэва радзіць вінаград, або вінная лаза фігі? Такжа сама й салянка (салодная крыніца) даваць салодкую ваду.
13 Хто з вас мудры і разважны*? Хай пакажа гэта на дзеле добрымі паводзінамі, мудрай лагоднасьцю.
14 Бо калі горкую завісьць ды калатлівасьць у вашых сэрцах маеце, дык не хвалецеся й ня будзьце лгунамі проці праўды;
15 гэта бо ня ёсьць мудрасьць зыйходзячая з-гары, але зямная, жывёльная, дзьяблава;
16 дзе бо завісьць і сваркі, там бязладзьдзе й ліхадзейства.
17 А вось мудрасьць з узвышша ёсьць перадусім чыстая, далей — згодлівая, скромная, ўступлівая, поўная міласэрдзя і добрых пладоў, бесстаронная ды някрывадушная.
18 Плод-жа справядлівасьці ў супакоі засяваецца тымі, што супакой твораць.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.