Читай и изучай

Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Иакова 3 глава

1 Браты маі! Ня многія рабе́цеся вучыцялямі, ве́даючы, што мы большы дастанем прысуд,
2 бо ўсе́ мы шмат грашы́м. Хто не грашы́ць словам, той — дасканалы чалаве́к, які дуж закелза́ць і ўсё це́ла.
3 Вось мы ўкладаем зяле́зы ў рот коням, каб яны слухаліся нас, і кіруем усім це́лам іх;
4 вось і караблі ун якія вялікія, што іх ве́тры магутныя носяць, а невялікім стырном кіруюцца, куды хоча корнік;
5 гэтак і язык — невялікі чле́н, але шмат робіць. Паглядзі, невялікі агонь, а як многа рэчаў запалівае;
6 і язык — агонь, сьве́т няпраўды. Язык гэтак зьмяшчаецца міжы чле́намі нашымі, што апаганівае ўсё це́ла і запалівае круг жыцьця, а сам запальваецца ад гее́нны,
7 бо ўсякая прырода зьве́раў і птушак, га́даў і марскіх жывёл гамуецца й угамована прыродаю чалаве́чаю,
8 а ўгамаваць языка ніхто з людзей ня можа: гэта — нястрымнае зло; ён напоўнены сьмяротнаю атрутаю.
9 Ім славім Бога і Айца — і ім праклінаем людзе́й, што створаны на ўзор Бога;
10 з тых самых вуснаў выходзіць багаслаўле́ньне і праклён. Не павінна быць гэтага, маі браты.
11 Ці цячэ з аднаго жарала́ крыніцы салодкае і горкае?
12 Ня можа, браты маі, смоква радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза смоквы: гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салоную і салодкую ваду.
13 Хто з вас мудры й разумны? Пакажы гэта на дзе́ле добрым паступаньнем з лагоднасьцяй мудрасьці.
14 Але, калі ў вашым сэрцы вы ма́еце горкую завісьць і сварлівасьць, дык не хвале́цеся і не брашыце на праўду:
15 гэта ня ёсьць мудрасьць, што зьве́рху зыходзе, але зямйая, душэўная, чартоўская,
16 бо гдзе́ завісьць і сваркі, там ладу няма і ўсе́ благія ўчынкі.
17 Але мудрасьць, што зьве́рху зыходзе, перадусім чыстая, потым згодлівая, лагодная, паслухмяная, поўная міласэрдзя й добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
18 Плод жа праўды ў міры се́ецца тымі, што мір робяць.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.