Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Иакова 3 глава

Утаймаванне языка1 Браты мае, няхай нямногія з вас імкнуцца стаць настаўнікамі, ведаючы, што будуць асуджаны больш сурова.
2 Бо ўсе мы спатыкаемся шмат у чым. Калі хто не грашыць словам, гэта чалавек дасканалы, здольны ўтаймаваць таксама ўсё цела.
3 Калі мы кладзем цуглі ў рот коням, каб яны слухаліся нас, то і кіруем усім іхнім целам.
4 Вось і караблі, хоць такія вялікія і гоняць іх моцныя вятры, аднак маленькае стырно скіроўвае іх, куды пажадае воля стырнавога.
5 Так і язык — малая частка цела, а хваліцца многім. Паглядзі, які малы агонь падпальвае вялізны лес!
6 Язык — гэта агонь, свет несправядлівасці; змешчаны паміж нашых членаў, язык апаганьвае ўсё цела і запальвае кола жыцця, а сам запальваецца ад геены.
7 Бо ўсялякі від звяроў, птушак, паўзуноў і марскіх стварэнняў утаймоўваецца і ўтаймаваны чалавечай істотай,
8 аднак ніхто з людзей не можа ўтаймаваць язык — нястрымнае зло, поўнае смяротнай атруты.
9 Ім мы благаслаўляем Пана і Айца і ім праклінаем людзей, створаных на Божае падабенства.
10 З тых самых вуснаў выходзіць благаслаўленне і праклён. Не павінна, браты мае, так быць.
11 Ці ж з той самай крыніцы выцякае салодкая і горкая вада?
12 Ці можа, браты мае, смоква радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза смоквы? Так і салёная крыніца не можа даваць салодкай вады.
Сапраўдная мудрасць13 Хто з вас мудры і разумны? Няхай добрымі паводзінамі пакажа свае ўчынкі ў мудрай лагоднасці.
14 Але калі ў сэрцы вашым вы маеце горкую зайздрасць і сварлівасць, то не хваліцеся і не хлусіце насуперак праўдзе.
15 Бо гэта не мудрасць, якая прыходзіць звыш, але зямная, цялесная, д’ябальская.
16 Дзе зайздрасць і сварлівасць, там бязладдзе і ўсякая ліхая справа.
17 А мудрасць, якая прыходзіць звыш, найперш — чыстая, потым — міралюбная, ласкавая, пакорлівая, поўная міласэрнасці і добрых пладоў, бесстаронняя, некрывадушная.
18 А плод справядлівасці сеюць у спакоі тыя, хто чыніць спакой.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.