Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

1 Тимофею 4 глава

1 Дух-жа выразна кажа, што ў апошніх часах некаторые адступяць ад веры, а прыстануць да духаў блуду й дэманаўскіх навук,
2 аблыжна ілжывых, запеклых у сумленьні сваім,
3 што забараняюць жаніцца, ужываць да яды тое, што Божа стварыў да спажываньня з падзякай вернікамі, пазнаўшымі праўду:
4 усё бо створанае Богам ёсьць добрае і ня трэба ні чым, з падзякаю спажываным, ганьбаваць,
5 бо-ж усьвячваецца словам Божым і малітваю.
6 Талкуючы гэта братом, будзеш добрым слугою Езуса Хрыстуса, сычаным словамі веры і добрае навукі, за каторай ты заўсёды йшоў.
7 А недарэчных і бабскіх казак цурайся, накладай сябе да пабожнасьці;
8 бо цялесныя муштры мала карысныя, а пабожнасьць да ўсяго прыдатная, маючы заруку цяперашняга і будучага жыцьця.
9 Гэта праўда неаспрэчная і верыгодная.
10 Для яе мы й працуем ды церпім зьнявагі, што маем спадзеву на Бога Жывога, Збавіцеля ўсіх людзей, а, перадусім, верных.
11 Гэта прыказвай, гэтага навучай.
12 Ніхто хай маладосьці твае не зьняхайвае, але будзь наўзорам для верных у мове й паступках, У любасьці, у Духу, у веры ды чыстасьці.
13 Пакуль прыйду, пільнуй чытаньня, напаміну, павучаньня.
14 Не абняхайвай данай табе запаветна ласкі з узлажэньнем рук сьвятарскіх.
15 На гэта зважай і ў гэтым трывай, каб пасьпяховасьць твая была ўсім відавочна.
16 Пільнуй сябе ды навукі вытрывала. Гэтак і сябе збавіш, і тых, што цябе слухаюць.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.