Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

1 Тимофею 5 глава

1 Старога не дакарай, а напамінай, як бацьку; малодшых, як братоў;
2 старых жанчын, як матак; малодшых як сёстраў, з найбольшай скромнасьцяй.
3 Удоваў паважай тых, што існа ёсьць удовамі.
4 Калі-ж якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, дык яны самперш няхай вучацца шанаваць уласны дом і, у свой чарод, аддаваць належнае бацьком, гэта бо падабаецца Богу.
5 Праўдзівая ўдава і асамотненая хай надзеецца на Бога, трываючы ў малітаўных просьбах днямі й начамі
6 раскошніца-ж — за жыцьця ўжо труп.
7 І гэта загадвай ім, каб былі беззаганные.
8 Калі-ж хто аб сваіх, асабліва хатніх, не клапоціцца, той выракся веры і горшы за паганіна.
9 Да ўдоваў можна залічаць не малодшых, як шасьцідзесяцігодню, катора была жонкаю аднаго мужа,
10 ведамая з добрых учынкаў, узгадаваньня дзяцей, гасьціннасьці, умываньня ног сьвятым, успамогі бедным, руплівасьці аб кажнай добрай справе.
11 Маладых-жа ўдоваў не прымай, бо яны шуканьнем выгад аддаляюцца ад Хрыстуса, хочуць замуж,
12 падлягаючы асуду, бо ломяць першую прысягу веры;
13 да таго-ж празь бязьдзейнае гуляцтва прывучаюцца бадзяцца ад дому да дому зь цікавасьцю й балбатнёю чаго і нясьлед.
14 Хочу вось-жа, каб малодшыя выходзілі замуж, радзілі дзяцей, былі гаспадынямі добрымі і не давалі праціўніку ніякай прычыны да абгавору:
15 некаторыя бо ўжо зьвіхнуліся й пайшлі ў сьляды шатана.
16 Хто зь верных мае ўдовы (сваячкі), хай іх успамагае, каб не абцяжалі Эклезіі, якая магла б выстарчальней успамагаць тых, што зьяўляюцца існымі ўдовамі.
17 Прэзьбітэры за дастойнае правадніцтва заслужваюць на падвойнуючэсьць, асабліва працуючые словам і навукай.
18 Пісаньне бо кажа: «Не закілзвай вала малоцячага» (Паўт. Пр. 25:4) і: «Годзен работнік свае заплаты» (Мат. 10:10).
19 Абвінавачаньне проці прэзьбітэра прымай не іначай, як толькі пры двух, ці трох сьветках.
20 Тым, што грэшаць, напамін давай перад усімі, каб і другіе баяліся.
21 Перад Богам і Езусам Хрыстусам ды выбранымі анёламі заклінаю цябе захаваць гэта бесстаронна, нічога ня робячы з ўпярэджаньнем да аднае стараны.
22 Рук на нікога захутка не ўскладай ды не бяры ўдзелу ў грахох чужых. Захавай сябе чыстым.
23 Дый ня пі яшчэ ўсё аднае толькі вады, але ўжывай крыху й віна дзеля твайго жывата ды частых тваіх недамаганьняў.
24 Грахі некаторых людзей яўные і проста вядуць да асуду, у іншых-жа адкрываюцца потым.
25 Такжасама і добрые ўчынкі ёсьць яўныя, а калі й не, укрыцца ня могуць.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.