Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

От Марка 1 глава

1 Пачатак Эвангельля Ісуса Хрыста Сына Бога.
2 Як напíсана ў Прарокаў: вось Я пасылаю Ангела Майго перад Абліччам Тваім, які падрыхтуе шлях Твой перад Табою.
3 Голас крычачага ў пустэльні: падрыхтуйце шлях Госпада, простымі рабіце сьцежкі Ягоныя.
4 Зьявіўся Яан хрысьцячы ў пустэльні і абвяшчаючы хрышчэньне пакаяньня дзеля дараваньня грахоў.
5 І выходзіла да яго ўся краіна Юдава і ярузалімцы, і ўсе прымалі хрышчэньне ад яго ў вадзе Ярдана, спавядаючы грахі свае.
6 Быў жа Яан апрануты (у адзежу) зь вярблюдавага воласу і скураны пояс на паясьніцы ягонай, і еў (ён) саранчу і дзікі мёд.
7 І прапаведаваў кажучы: ідзе за мною Мацнейшы за мяне, Якому я ня варты нахіліўшыся разьвязаць рэмень сандаляў Ягоных.
8 Я ахрысьціў вас у вадзе, а Ён ахрысьціць вас у Духу Сьвятым.
9 І сталася ў тыя дні: прыйшоў Ісус з Назарэту, з Галілеі, і быў ахрышчаны Яанам у Ярдане.
10 І зараз жа выйшаўшы з вады (ён) убачыў расхінаямыя Нябёсы і Духа, быццам галуба, Які зыходзіў на Яго;
11 і Голас быў зь Нябёсаў: Ты ёсьць Сын Мой любасны, Якім (Я) задаволены.
12 І зараз жа Дух вядзе Яго ў пустэльню.
13 І быў (Ён) там у пустэльні сорак дзён, спакуша́ны ад шатана, і быў са зьвярамі, і Ангелы служылі Яму.
14 А пасьля арышту Яана прыйшоў Ісус у Галілею прапаведуючы Эвангельле Валадарства Бога
15 і кажучы: споўніўся час і наблізілася Валадарства Бога: пакайцеся і верце ў Эвангельле.
16 Праходзячы ж ля мора Галілеі убачыў Ён Сымона і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі сетку ў мора; бо (яны) былі рыбаловы.
17 І сказаў ім Ісус: ідзіце ўсьлед за Мною і зраблю вас лаўцамі людзей.
18 І зараз жа пакінуўшы сеткі свае (яны) пайшлі ўсьлед за Ім.
19 І прайшоўшы адтуль (яшчэ) трохі (Ён) убачыў Якуба Завядзеявага і Яана, брата яго́нага, а яны правілі ў чаўне сеткі,
20 і тут жа паклікаў іх, і (яны) пакінуўшы бацьку свайго Завядзея ў чаўне з работнікамі пайшлі ўсьлед за Ім.
21 І прыхо́дзяць у Капэрнавум, і адразу ў суботу увайшоўшы ў сынагогу вучыў.
22 І былі зьдзіўлены Ягонай навукай, бо (Ён) вучыў іх як Той, Хто ўладу мае, а ня як кніжнікі.
23 У сынагозе іхняй быў чалавек (апанаваны) духам нячыстым і закрычаў,
24 кажучы: Во! што табе да нас, Ісус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас! Ведаю Цябе, Хто Ты, Сьвяты Божы.
25 А Ісус забараніў яму кажучы: змоўкні і выйдзі зь яго.
26 Тады дух нячысты страсянуўшы яго і, загаласіўшы моцным голасам, выйшаў зь яго.
27 І жахнуліся ўсе так што пачалі пытацца адзін воднага, кажучы: што гэта? што гэта за новае вучэньне; што ўладарна нават духам нячыстым загадвае, і пакараюцца Яму?
28 І зараз жа разыйшлася чутка пра Яго па ўсяму навакольлю Галілеі.
29 І тут жа, выйшаўшы з сынагогі, прыйшлі (яны) у дом Сымона і Андрэя зь Якубам і Яанам.
30 А цешча Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу кажуць Яму пра яе.
31 І, падыйшоўшы, (Ён) падняў яе, узяўшы за руку́ ейную; і зараз жа гарачка пакінула яе, і (яна) служыла ім.
32 Калі настаў вечар, як зайшло сонца, прынесьлі да Яго ўсіх хворых і апанаваных дэманамі.
33 І ўсё места было сабраным каля дзьвярэй.
34 І (Ён) аздаравіў многіх хворых, рознага роду немачных, і выгнаў многа дэманаў і ня дазваляў гаварыць дэманам, што ведаюць Яго.
35 А нараніцы, устаўшы на досьвітку, выйшаў і пайшоў у пустэльнае мейсца, і там маліўся.
36 І пайшлі за Ім Сымон і тыя, хто быў зь Ім.
37 І, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: усе шукаюць Цябе.
38 І кажа ім: пойдзем у астатнія сёлы і месты, каб (Мне) і там навучаць: бо для гэтага (Я) прыйшоў.
39 І (Ён) навучаў у сынагогах іхных па ўсёй Галілеі і выганяў дэманаў.
40 І прыходзіць да Яго пракажоны, молячы Яго і падаючы перад Ім на калені і кажучы Яму: калі хо́чаш, можаш мяне ачысьціць.
41 А Ісус, зьлітаваўшыся, працягнуў Руку́, дакрануўся яго і кажа яму: хачу, будзь ачышчаны.
42 І калі Ён сказаў, праказа зараз жа сыйшла зь яго, і (ён) стаў ачышчаным.
43 І строга папярэдзіўшы яго зараз жа адаслаў яго,
44 і кажа яму: глядзі, нікому нічога ня кажы, але пайдзі пакажыся сьвятару і ахвяруй за ачышчэньне тваё, што загадаў Масей дзеля сьведчаньня ім.
45 А ён выйшаўшы пачаў многа абвяшчаць і шырыць вестку, так што Ён больш ня мог адкрыта ўвайсьці ў места, але быў вонках у мясцох пустэльных; і прыходзілі да Яго адусюль.

От Марка 1 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.