Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

Деяния 8 глава

1 Саўл жа пахваляў забойства ягонае. І сталася ў той дзень вялікае перасьледаваньне царквы ў Ярузаліме. Дык усе апрача Апосталаў былі расьцярушаны па землях Юдэі і Самары.
2 А Сьцяпана пахавалі мужчыны багабойныя ды ўчынілі па ім вялікае галашэньне.
3 Саўл жа нішчыў царкву і, уваходзячы ў дамы ды цягнучы мужчын і жанчын, аддаваў у вязьніцу.
4 А тыя што былі расьцярушаны хадзілі абвяшчаючы Слова Эвангельля.
5 Піліп жа сыйшоўшы ў места Самары дабравесьціў ім Хрыста.
6 І людзі ўважліва і аднадушна слухалі тое, што гаварыў Піліп, і сузіралі знакі, якія ён чыніў.
7 Бо із многіх, што мелі духаў нячыстых (яны) выходзілі галосячы моцным голасам; і многія спаралізаваныя ды кульгавыя былі аздароўлены.
8 І сталася радасьць вялікая ў месту гэным.
9 А перад гэтым быў у месту нейкі мужчына па імені Сымон, які магіяй зьдзіўляў народ Самары ды выдаючы сябе за некага вялікага.
10 Яго слухалі ўважліва ўсе, ад малога да вялікага, кажучы: гэты ёсьць вялікая сіла Бога.
11 А слухалі яго ўважліва таму, што (ён) даволі часу магіяй зьдзіўляў іх.
12 А калі паверылі Піліпу, які дабравесьціў пра Валадарства Бога і (пра) Імя Ісуса Хрыста, былі ахрышчаны і мужчыны і жанчыны.
13 Ды паверыў і сам Сымон і быў ахрышчаны (ды) ня адыходзіў ад Піліпа. Ды назіраючы знакі і цуды вялікія, якія дзеяліся, дзіву даваўся.
14 Пачуўшы ж, што Самара прыняла́ Слова Бога, Апосталы якія былі ў Ярузаліме пасла́лі да іх Пятра ды Яана.
15 Яны прыйшоўшы памаліліся за іх, каб (тыя) прынялі Духа Сьвятога.
16 Бо ні на адным ізь іх ня было яшчэ сыйшоўшага (Духа), але былí яны толькі ахрышчаны ў Імя Госпада Ісуса.
17 Тады (яны) усклада́лі на іх рукі, і (тыя) прыймалі Духа Сьвятога.
18 А Сымон, убачыўшы, што цераз ускладаньне рук Апосталаў даецца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы,
19 кажучы: дайце і мне гэткую ўладу, каб на каго б я ні ўсклаў ру́кі, той атрымоўваў бы Духа Сьвятога.
20 Пётра ж сказаў яму: серабро тваё разам з табою хай будзе на загубу, бо ты падумаў дар Бога атрымаць за грошы.
21 Няма табе ні часьціны ні долі ў слове гэтым, бо сэрца тваё ня правае перад Богам.
22 Дык пакайся ў нягоднасьці тваёй гэтай ды малі Бога: можа будзе даро́вана табе думка сэрца твайго.
23 Бо ў гарчыні жоўці і путах няпраўды бачу цябе.
24 І Сымон адказаўшы сказаў: памаліцеся за мяне Госпаду вы, каб ня найшло на мяне тое, што (вы) сказалі.
25 Яны ж вярнуліся ў Ярузалім засьведчыўшы і абвясьціўшы Слова Госпада ды дабравесьцілі ў многіх сёлах самарцаў.
26 Ангел жа Госпада сказаў Піліпу кажучы: устань ды ідзі напаўдзён на дарогу, што спускаецца зь Ярузаліму ў Газу, яна бязьлюдная.
27 І, устаўшы, (ён) пайшоў. І вось мужчына ятыяплянін еўнух вяльможа Кандакі, каралевы ятыопаў, які быў над усім скарбам ейным, які прыехаў у Ярузалім пакланіцца,
28 варо́чаўся назад і седзячы на возе сваім ды чытаючы прарока Гісаю.
29 І сказаў Дух Піліпу: падыйдзі ды прыстань да возу гэтага.
30 Прыбегшы ж Піліп пачуў, што ён чытае прарока Гісаю і сказаў: ці разумееш (ты) што чытаеш?
31 Ён жа сказаў: як жа (я) магу (разумець), калі ніхто ня растлумачыў мне? І папрасіў Піліпа ўзьлезьці (і) сесьці побач зь ім.
32 А мейсца з Пісаньня, якое (ён) чытаў было гэткае: як авечку на ўбой (Ён) быў прыведзены і, як ягня (ёсьць) бязгало́сае перад тым, хто стрыжэ яго, гэтак (і Ён) ня расчыняе Вуснаў Сваіх.
33 У паніжэньні Яго суд Ягоны адбыўся. Паходжаньне Яго хто растлумачыць? Бо ад зямлі забіраецца жыцьцё Ягонае.
34 І адказаўшы, сказаў еўнух Піліпу: Пытаюся цябе: адносна каго прарок гаворыць гэтае? Адносна сябе ці адносна не́кага другога?
35 І адчыніўшы вусны свае і пачаўшы зь Пісаньня гэтага Піліп дабравесьціў яму Ісуса.
36 І калі ехалі па дарозе, (яны) пад’ехалі да вады, і кажа еўнух: вось вада; што перашкаджае мне быць ахрышчаным?
37 І сказаў Піліп: калі верыш ад усяго сэрца, дык можна. І адказаўшы (той) сказаў: веру, што Ісус Хрыстос ёсьць Сын Бога.
38 І загадаў спыніць воз. І зыйшлі абодва ў ваду: і Піліп і еўнух; і (Піліп) ахрысьціў яго.
39 Калі ж яны выйшлі з вады Дух Госпада падхапіў Піліпа, і еўнух больш ня ўбачыў яго і радуючыся падоўжыў шлях свой.
40 Піліп жа апынуўся ў Азоце і праходзячы дабравесьціў усім местам аж да прыходу свайго ў Кесару.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.