Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Деяния 8 глава

Саўл пераследуе Касцёл1 Саўл жа быў згодны з ягоным забойствам.У той дзень пачаўся вялікі пераслед Касцёла ў Ерузалеме. Усе, акрамя Апосталаў, разышліся па краінах Юдэі і Самарыі.
2 Стэфана пахавалі пабожныя людзі і ўчынілі па ім вялікі плач.
3 А Саўл нішчыў Касцёл, уваходзіў у дамы, забіраючы мужчын і жанчын і кідаючы іх у вязніцу.
АБВЯШЧЭННЕ ЕВАНГЕЛЛЯ Ў САМАРЫІФіліп у Самарыі4 Тыя ж, хто рассеяўся, хадзілі, абвяшчаючы слова Евангелля.
5 Філіп жа прыйшоў у самарыйскі горад і абвяшчаў там Хрыста.
6 А людзі аднадушна слухалі і прымалі тое, што казаў Філіп, бо бачылі ўчыненыя ім знакі.
7 З многіх апантаных выходзілі з вялікім крыкам нячыстыя духі, шмат паралізаваных і кульгавых было аздароўлена.
8 І была вялікая радасць у тым горадзе.
Сымон-чарадзей9 Быў нейкі чалавек, па імені Сымон, які раней у тым жа горадзе займаўся чарадзействам і здзіўляў народ Самарыі, выдаючы сябе за кагосьці вялікага.
10 Усе, ад малога да вялікага, прыслухоўваліся да яго, кажучы: «У ім — моц Божая, якая завецца вялікай».
11 І слухаліся яго, бо ён доўгі час здзіўляў іх чарадзействам.
12 Калі ж яны паверылі Філіпу, які абвяшчаў Евангелле пра Валадарства Божае і імя Езуса Хрыста, то пачалі прымаць хрост, і мужчыны, і жанчыны.
13 Паверыў і сам Сымон і, прыняўшы хрост, трымаўся Філіпа; бачачы знакі і цуды, ён моцна дзівіўся.
Пётр і Ян у Самарыі14 Калі ж Апосталы ў Ерузалеме пачулі, што Самарыя прыняла слова Божае, паслалі да іх Пятра і Яна,
15 якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога,
16 таму што Ён яшчэ не сыходзіў ні на кога з іх, бо яны былі толькі ахрышчаныя ў імя Пана Езуса.
17 Тады Апосталы ўскладалі на іх рукі, і яны атрымлівалі Духа Святога.
18 Калі ж Сымон убачыў, што праз ускладанне рук Апосталаў удзяляецца Дух Святы, прынёс ім грошы,
19 кажучы: «Дайце і мне такую ўладу, каб кожны, на каго ўскладу рукі, атрымаў Духа Святога».
20 Але Пётр сказаў яму: «Срэбра тваё няхай будзе з табой на пагібель, бо ты думаў за грошы набыць дар Божы.
21 Няма табе ў гэтым ні часткі, ні долі, бо тваё сэрца няшчырае перад Богам.
22 Таму адвярніся ад свайго зла і прасі Пана, можа тады даравана будзе табе задума твайго сэрца.
23 Бо я бачу, што ты напоўнены горкай жоўцю і знаходзішся ў путах несправядлівасці».
24 Сымон адказаў: «Маліцеся за мяне да Пана, каб не напаткала мяне нішто са сказанага вамі».
25 Тады яны, даўшы сведчанне і абвясціўшы слова Пана, пайшлі назад у Ерузалем і абвяшчалі Евангелле ў многіх самарыйскіх паселішчах.
Эфіопскі еўнух прымае хрост26 Анёл Пана сказаў Філіпу: «Устань і ідзі на поўдзень на дарогу, што вядзе з Ерузалема ў Газу; яна пустая».
27 Той, устаўшы, пайшоў. І вось, муж эфіопскі, еўнух, вяльможа Кандакі, каралевы эфіопаў, пастаўлены над усімі яе скарбамі, які прыязджаў у Ерузалем, каб пакланіцца Богу,
28 вяртаўся і, седзячы на сваёй павозцы, чытаў прарока Ісаю.
29 Дух сказаў Філіпу: «Падыдзі і далучыся да яго павозкі».
30 Калі Філіп падбег, пачуў, што той чытае прарока Ісаю, і запытаўся: «Ці разумееш, што чытаеш?»
31 Той адказаў: «Як жа магу разумець, калі ніхто не павучыў мяне?» І папрасіў Філіпа падняцца і сесці з ім.
32 А ўрывак з Пісання, якое ён чытаў, быў такі: «Як авечка, якую вядуць на зарэз,як ягня, што маўчыць перад тымі, хто стрыжэ яго,так і ён не адкрыў вуснаў сваіх.
33 У пакоры сваёй быў асуджаны;і хто раскажа пра ягоны род?Бо забіраюць з зямлі жыццё ягонае».
34 Еўнух спытаўся ў Філіпа: «Прашу цябе, скажы, пра каго гэта кажа прарок? Ці пра сябе, ці пра каго іншага?»
35 Тады Філіп раскрыў вусны свае і, пачынаючы з гэтага месца Пісання, абвяшчаў яму Евангелле пра Езуса.
36 Калі яны ехалі па дарозе, наблізіліся да нейкай вады, і еўнух сказаў: «Вось вада. Што перашкаджае мне ахрысціцца?»
37 [отсутсвует]
38 Ён загадаў спыніць павозку. Абодва, Філіп з еўнухам, сышлі ў ваду, і Філіп ахрысціў яго.
39 Калі выйшлі з вады, Дух Пана падхапіў Філіпа, і еўнух ужо больш не бачыў яго, і працягваў свой шлях, радуючыся.
40 А Філіп прыбыў у Азот і, ідучы, абвяшчаў Евангелле ва ўсіх гарадах, пакуль не прыйшоў у Цэзарэю.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.