Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

Римлянам 8 глава

1 Дык вось цяпер няма ніякага асуджэньня тым, хто жыве ў Хрысьце Ісусе ня паводля плоці, але паводля духу,
2 бо закон Духа Жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў мяне ад закону грэху і сьмерці.
3 Бо слабасьць Закону ў тым, (што) ён быў аслаблены плоцьцю: Бог, Які паслаў Свайго Сына ў падабенстве плоці грахоўнай і з прычыны грэху, засудзіў грэх у плоці,
4 каб праведнасьць Закону была споўнена ў нас, якія жывуць ня паводля плоці, але паводля духу,
5 таму што тыя, хто жывуць паводля плоці, пра плоць (і) думаюць, а тыя, хто (жывуць) паводля духу, (думаюць) пра тое, што ад (вызваленага) духу.
6 Бо думкі (паводля) плоці — сьмерць, а думкі (паводля вызваленага) духу ёсьць жыцьцё і мір.
7 Бо думкі (паводля) плоці — варожасьць супраць Бога, таму што Закону Бога ня падпара́дкуюцца, ды і ня могуць.
8 Тыя, хто жывуць паводля плоці, Богу дагадзіць ня могуць.
9 Вы ж ня ёсьць у плоці (ня падпара́дкуецеся плоці), але ў духу (падпара́дкуецеся вызваленаму духу), калі толькі Дух Бога жыве ў вас. Калі ж хто Духа Хрыстовага ня мае, той (і) ня Ягоны.
10 Калі ж Хрыстос у вас, (то) цела — мёртвае для грэху, а дух — жыцьцё для праведнасьці.
11 Калі ж Дух Таго, Хто ўваскрасіў Ісуса зь мёртвых, жыве ў вас, (то) Той, Хто ўваскрасіў Хрыста зь мёртвых, ажывíць і вашыя сьмяротныя це́лы празь Ягонага Духа, Які жыве ў вас.
12 Такім чынам, браты, мы ня даўжнікі плоці, каб жыць (нам) паводля плоці.
13 Калі ж жывяце паводля плоці, то памраце; калі ж (вызваленым) духам учынкі плоці (цела) умярцьвяеце, будзеце жыць.
14 Бо ўсе, каго водзіць Дух Бога, гэтыя ёсьць сыны Бога.
15 Таму, што вы ня прынялі духа рабства, (каб) ізноў (жыць) у страху, але прынялі Духа ўсынаўленьня, Якім мы клічам: Абба, Тата!
16 Гэты самы Дух сьведчыць духу нашаму, што мы ёсьць дзеці Бога.
17 Калі ж дзеці то і спадкаемцы — спадкаемцы Бога, сумесныя спадкаемцы з Хрыстом, калі толькі паку́туем разам зь (Ім), каб таксама быць (і) праслаўленымі зь (Ім).
18 Бо думаю, што пакуты цяперашняга часу ня вартыя ў параўнаньні з (будучай) славай, (якая) будзе выяўлена ў нас.
19 Бо (усё) стварэньне нясупынна і прагна чакае адкрыцьця сыноў Бога;
20 таму што (усё) стварэньне скорана спусташэньню ня (паводля) добрай волі, але паводля волі Пакарыўшага ў надзеі.
21 Таму што і само стварэньне будзе вызвалена з рабства пагібелі ў свабоду славы дзяцей Бога.
22 Бо ведаем, што ўсё стварэньне разам стогне і мучыцца аж да гэтага часу;
23 ды (і) ня толькі (стварэньне) але і мы самі, што маем залог Духа, і мы самі ў сабе стогнем цярпліва чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.
24 Бо мы ўратаваныя праз надзею. А надзея, калі бачыць, ня зьяўляецца надзеяй; бо калі хто бачыць, дык чаго (яму) і спадзявацца?
25 Калі ж чаго ня бачым, (на тое) спадзяёмся і зь цярплівасьцю чакаем.
26 Такім чынам і Дух дапамагае (нам) у немачах нашых; бо аб чым маліцца, як належыць, мы ня ведаем, але Сам Дух хадайнічае за нас стагнаньнямі нявымоўнымі.
27 Той, Хто выпрабоўвае сэрцы, ведае якая думка ў Духа, таму што Ён хадайнічае за сьвятых паводля (волі) Бога.
28 Ведаем жа, што тым, хто любіць Бога, пакліканым паводля (Ягонай) волі, усё садзейнічае на дабро.
29 Таму што тых, каторых Ён пазнаў наперад, тым наперад і вызначыў быць падобнымі вобразу Сына Ягонага, каб быць Яму Першародным паміж многімі братамі;
30 каторых жа Ён наперад вызначыў, тых і прыклікаў; а каторых прыклікаў, тых і апраўдаў, каторых жа апраўдаў, тых і праславіў.
31 Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?
32 Той, Каторы ня пашкадаваў Свайго Сына, але за ўсіх нас аддаў Яго, як жа ня падаруе (дасьць) нам разам зь Ім і ўсё?
33 Хто будзе абвінавачваць выбраных Бога? Бог (ёсьць) Той, Які (іх) апраўдвае.
34 Хто (іх) асуджае? Хрыстос памёр, але быў і ўваскрэшаны! Ён і знаходзіцца праваруч Бога, Ён і хадайнічае за нас.
35 Хто нас адлу́чыць ад любві Хрыста: гора ці ўціск, ці перасьледаваньне, ці голад, ці голасьць, ці нябясьпека, ці меч?
36 як напісана: за Цябе нас забіваюць кожны дзень, мы прызначаны як авечкі на ўбой.
37 Але ўсё гэта мы перамагаем праз Палюбіўшага нас.
38 І я перакананы, што ні сьмерць, ні жыцьцё, ні Ангелы, ні начальствы, ні сілы, ні цяперашнія, ні будучыя,
39 ні вышыня, ні глыбіня, ні якое іншае стварэньне ня можа нас адлучыць ад любві Бога якая ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Римлянам 8 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.