Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

Евреям 3 глава

1 Дык вось, браты святыя, удзельнікі нябеснага паклікання, пазнайце Пасланца і Першасвятара вызнання нашага, Ісуса Хрыста,
2 бо Ён верны Таму, Хто Яго паставіў, як і Майсей, ва ўсім доме Яго.
3 Бо Ён прызнаны дастойным славы большае за Майсея, як большую славу мае ў параўнанні з домам той, хто яго збудаваў.
4 Кожны дом, вядома, кімсьці пабудаваны, а вось Той, Хто ўсё стварыў, ёсць Бог.
5 І Майсей, вядома, верны быў ва ўсім доме Яго, як паслугач, на сведчанне таго, што павінна было быць сказаным.
6 Хрыстос жа — як Сын у доме Сваім. Дом жа Яго — мы, калі захаваем цвёрдую веру і ўслаўленне надзеі аж да канца.
7 Таму вось што кажа Дух Святы: «О, каб вам сёння паслухаць голас Яго,
8 не закамяняйце сэрцаў вашых, як у час узбунтавання, як у дзень спакушэння ў пустыні,
9 дзе спакушалі Мяне бацькі вашы; выпрабоўвалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае
10 на працягу сарака гадоў. Таму вось разгневаўся Я на гэтае пакаленне і сказаў: яны народ заблуканых сэрцам; не пазналі яны шляхоў Маіх.
11 Дык пакляўся Я ў гневе Маім: не ўвойдуць яны ў супачынак Мой».
12 Глядзіце, браты, каб не было між вамі выпадкам ліхога сэрца няверуючага, што адступіцца ад Бога жывога,
13 але заахвочвайце самі сябе штодня, пакуль трывае гэтае «сёння», каб не зацвярдзеў хто з вас праз падман граху.
14 Бо мы сталіся супольнікамі Хрыста, калі толькі пачатак існавання аж да канца цвёрда захаваем,
15 дакуль гаворыцца: «О, каб вам сёння паслухаць голас Яго, не закамяняйце сэрцаў вашых, як у час узбунтавання».
16 Хто ж гэта тыя, хто, слухаючы, абураліся? Ці не ўсе, што выйшлі з Егіпта праз Майсея?
17 На каго ж гневаўся Ён на працягу сарака гадоў? Ці не на тых, што зграшылі, чые косці параскіданы па пустыні?
18 А каму ж гэта пакляўся, што не ўвойдуць у супачынак Яго, калі не тым, што не пакарыліся?
19 І бачым, што не змаглі ўвайсці з-за нявер’я.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.