Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Евреям 3 глава

Хрыстус пераўзыходзіць Майсея1 Браты святыя, удзельнікі нябеснага паклікання, зразумейце Апостала і Першасвятара нашага вызнання, Езуса,
2 бо Ён верны таму, хто Яго ўстанавіў, як і Майсей ва ўсім доме Яго.
3 Ён варты настолькі большай пашаны, чым Майсей, наколькі большую пашану, чым дом, мае яго будаўнік.
4 Кожны дом хтосьці будуе, а той, хто збудаваў усё, — гэта Бог.
5 І Майсейбыў верным ва ўсім доме Яго як слуга дзеля сведчання пра тое, што трэба было сказаць.
6 Хрыстус жа як Сын у доме Яго, а Ягоным домам з’яўляемся мы, калі толькі захаваем адвагу і слаўную надзею.
Абяцанне ўдзелу ў адпачынку Бога7 Як кажа Дух Святы: «Сёння, калі пачуеце Ягоны голас,
8 нерабіце жорсткімі сэрцы вашыя, як учас бунту, у дзень выпрабавання ў пустыні,
9 дзе, спакушаючы, выпрабоўвалі Мяне бацькі вашыя хоць бачылі справы Мае
10 напрацягу сарака гадоў. Таму Я і разгневаўся на пакаленне тое, і сказаў: Яны заўсёды блукаюць у сэрцы, не пазналі яны шляхоў Маіх.
11 Таму Я прысягнуў у гневе Маім, што яны не ўвойдуць у Мой адпачынак».
12 Глядзіце, браты, каб не было ў каго з вас ліхога сэрца бязвер’я, якое аддаляе ад жывога Бога.
13 Але настаўляйце адзін аднаго штодня, пакуль можна казаць «сёння», каб ніхто з вас не стаў жорсткім праз падман граху.
14 Бо мы станемся саўдзельнікамі Хрыста, калі да канца захаваем моцную надзею, якую мелі ад пачатку.
15 Таму гаворыцца: «Сёння, калі пачуеце голас Ягоны, не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя, як падчас бунту».
16 Дык хто ж тыя, хто, пачуўшы, узбунтаваўся? Гэта ж не ўсе тыя, хто з Майсеем выйшаў з Егіпта?
17 На каго Ён гневаўся сорак гадоў? Ці не на тых, хто зграшыў і чые трупы засталіся на пустыні?
18 Каму пакляўся, што не ўвойдуць у Ягоны адпачынак, калі не тым, хто не паслухаўся?
19 І мы бачым, што яны не змаглі ўвайсці з прычыны бязвер’я.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.