Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Ефесянам 1 глава
1 Паўла, воляй Божай Апостал Ісуса Хрыста, — сьвятым, што ў Эфэсе, і верным у Хрысьце́ Ісусе:
2 ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3 Багасла́ўлены Бог і Аце́ц Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які пабагаславіў нас у Хрысьце́ ўсякім духоўным багаслаўле́ньнем у нябёсах,
4 бо Ён выбраў нас у Ім да стварэньня сьве́ту, каб быць нам сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у любві,
5 празначыўшы нас на ўсынаўленьне Сабе́ праз Ісуса Хрыста з ласкавасьці волі Свае́й,
6 на пахвалу славы ласкі Свае́й, Ён абдорыў нас у ўмілаваным,
7 у Якім ма́ем адкупле́ньне Крывёю Яго, адпушчэньне грахоў, водле багацьця ласкі Яго,
8 якую Ён размножыў нам у ўсякай мудрасьці і розуме,
9 даўшы нам пазнаць тайну волі Свае́й, праз ласкавасьць Сваю, што ране́й пастанавіў у Сабе́,
10 дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усё было пад галавою Хрыстом, тое, што ў нябёсах, і тое, што на зямлі.
11 У Ім, у Якім мы і сталіся насьле́днікамі, былі мы напе́рад празначаны на гэта празначэньнем Таго, Хто ўсё выпаўняе хаценьнем волі Свае́й,
12 каб быць нам на пахвалу славы Яго, нам, што ране́й спадзяваліся на Хрыста;
13 у Ім і вы, пачуўшы слова праўды, Эвангельле вашага збаўле́ньня, і ўве́раваўшы ў Яго, запячатаны Духам Сьвятым прырачэньня,
14 які ёсьць залог спадчыны нашае на выкуп удзе́лу, на пахвалу славы Яго.
15 Дзеля гэтага і я, пачуўшы аб вашай ве́ры ў Хрыста Ісуса і аб любві да ўсіх сьвятых,
16 няўстанна дзякую за вас Богу , успамінаючы вас у малітвах маіх,
17 каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Аце́ц славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця на пазнаньне Яго,
18 прасьве́тленыя вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, якая ёсьць надзе́я пакліканьня Яго, ды якое багацьце слаўнае спадчыны Яго для сьвятых,
19 ды як бязьме́рная ве́ліч магутнасьці Яго ў нас, ве́руючых праз дзе́янне магутнае сілы Яго,
20 Якую Ён зьдзе́яў у Хрысьце́, ускрасіўшы Яго з паме́ршых і пасадзіўшы праваруч сябе́ на нябёсах,
21 вышэй за ўсякае начальства і ўладу, і сілу, і панаваньне, і ўсякае імя, названае ня толькі ў гэтым ве́ку, але і ў будучым,
22 і ўсё пакарыў пад ногі Яго І даў Яго за галаву над усім у Царкве́,
23 якая ёсьць Яго це́ла, поўня Напаўняючага ўсё ў-ва ўсім.
Ефесянам 1 глава в переводах