Читай и изучай

Библия » Пераклад Анатоля Клышкi

От Луки 13 глава

1 І ў гэты ж час прыйшлі некаторыя і паведамілі Яму пра галілеян, кроў якіх Пілат змяшаў з іх ахвярамі.
2 І ў адказ Ён сказаў ім: Ці думаеце вы, што гэтыя галілеяне былі больш грэшныя за ўсіх галілеян, калі яны гэтак пацярпелі?
3 Не, кажу вам, але калі вы не пакаецеся, усе гэтак сама загінеце.
4 Або тыя васямнаццаць, на якіх упала вежа ў Сілааме і забіла іх, — ці думаеце вы, што яны былі больш вінаватыя за ўсіх людзей, што жывуць у Іерусаліме?
5 Не, кажу вам, але калі вы не пакаецеся, усе гэтак жа загінеце.
6 І Ён казаў гэтую прыпавесць: У аднаго чалавека ў вінаградніку было пасаджана фігавае дрэва, і прыйшоў ён шукаць на ім плоду, і не знайшоў.
7 І ён сказаў вінаградару: Вось тры гады, як я прыходжу шукаць плоду на гэтым фігавым дрэве і не знаходжу; [дык] ссячы яго, навоўта яно і зямлю марнуе?
8 Але той у адказ яму кажа: Гаспадару, пакінь яго і на гэты год, пакуль я не абкапаю яго і не абкладу гноем,
9 ці не дасць плоду на наступны год? Калі ж не, ссячэш яго.
10 І навучаў Ён у адной з сінагог у суботу.
11 І вось была там жанчына, што васямнаццаць гадоў мела духа немачы, і была яна скурчаная і не магла зусім выпрастацца.
12 І Ісус, убачыўшы яе, паклікаў і сказаў ёй: Жанчына, ты вызваленая ад твае немачы.
13 І Ён усклаў на яе рукі, і яна зараз жа выпрасталася і славіла Бога.
14 У адказ жа на гэта начальнік сінагогі, абурыўшыся, што Ісус вылечыў у суботу, сказаў да натоўпу: «Ёсць шэсць дзён, у якія належыць працаваць; таму ў гэтыя дні прыходзьце і вылечвайцеся, а не ў суботні дзень.
15 І адказаў яму Госпад і сказаў: Крывадушнікі, ці ж не кожны з вас у суботу адвязвае свайго вала ці асла ад ясляў і вядзе паіць?
16 А гэтую — Аўраамаву дачку, якую звязаў сатана вось ужо васямнаццаць гадоў, ці не трэба было вызваліць ад гэтых путаў у суботні дзень?
17 І калі Ён казаў гэта, засаромеліся ўсе Яго супраціўнікі, а ўвесь натоўп цешыўся з усіх слаўных учынкаў, якія Ён рабіў.
18 Дык Ён казаў: Да чаго падобнае Царства Божае і з чым яго параўнаю?
19 Яно падобнае да гарчычнага зярняці, якое чалавек, узяўшы, кінуў у свой сад, і вырасла яно і стала [вялікім] дрэвам, і нябесныя птушкі гняздзіліся ў голлі яго.
20 І зноў сказаў Ён: З чым параўнаю Царства Божае?
21 Яно падобнае да закваскі, якую ўзяла жансына і паклала ў тры саты мукі, пакуль усё не ўкісла.
22 І праходзіў Ён па гарадах і сёлах, навучаючы і кіруючыся ў Іерусалім.
23 І нехта сказаў Яму: Госпадзе, ці нямногія будуць уратаваны? — А Ён адказаў ім:
24 Змагайцеся, каб увайсці праз вузкія дзверы, бо многія, кажу вам, будуць імкнуцца ўвайсці, але не змогуць.
25 Калі ўстане Гаспадар дома і зачыніць дзверы, і вы, стоячы знадворку, пачнеце стукаць у дзверы і казаць: «Госпадзе, [Госпадзе,] адчыні нам», а Ён у адказ скажа вам: «Не ведаю вас, адкуль вы».
26 Тады вы пачняце казаць: «Мы елі перад Табою і пілі, і на нашых вуліцах навучаў Ты».
27 А Ён скажа, мовячы вам: [Кажу вам:] не ведаю [вас], адкуль вы; адыдзіце ад Мяне ўсе, што чыняць няправеднасці.
28 Там будзе плач і скрыгат зубоў, калі ўбачыце Аўраама, і Ісаака, і Іякава, і ўсіх прарокаў у Царстве Божым, а вас выкідваюць вон.
29 І прыйдуць з усходу і захаду, і з поўначы і поўдня, і ўзлягуць у Царстве Божым.
30 І вось ёсць апошнія, якія будуць першымі, і ёсць першыя, якія будуць апошнімі.
31 У гэтую ж гадзіну падышлі некаторыя з фарысеяў, кажучы Яму: Выйдзі і ідзі адсюль, бо Ірад хоча забіць Цябе.
32 А Ён сказаў ім: Пайдзіце і скажыце гэтаму лісу: вось Я выганяю дэманаў і вылечваю сёння і заўтра, і на трэці дзень скончу.
33 Але Мне трэба хадзіць сёння, і заўтра, і ў наступны [дзень], бо немажліва, каб прарок загінуў па-за Іерусалімам.
34 Іерусалім, Іерусалім, што забівае прарокаў і каменуе пасланых да яго! Колькі разоў Я хацеў сабраць тваіх дзяцей, як птушка сваіх птушанят пад крылле, ды вы не захацелі!
35 Вось павідаецца вам дом ваш [пусты]. Кажу [ж] вам: Вы не ўбачыце Мяне, пакуль не [прыйдзе час, калі] скажаце: Дабраславёны Той, Хто прыходзіць у імя Госпада!»

От Луки 13 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.