Читай и изучай

Библия » Пераклад Анатоля Клышкi

Римлянам 7 глава

1 Ці вы не ведаеце, браты, бо я кажу тым, хто ведае закон, што закон пануе над чалавекам, пакуль той жывы?
2 Бо замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; калі ж муж памрэ, яна вольная ад мужавага закону.
3 Дык пры жывым мужу яна будзе называцца чужаложніцаю, калі зробіцца жонкаю іншага мужа; калі ж памрэ муж, яна вольная ад закону, так што яна не чужаложніца, стаўшы жонкаю другога мужа.
4 Так што і вы, браты мае, умярцвёныя для закона праз цела Хрыстова, каб вам належаць другому, з мёртвых Уваскрэшанаму, каб прынеслі мы плод Богу.
5 Бо калі мы былі ў целе, пажадлівасці грахоўныя, выяўленыя законам, дзейнічалі ў нашых членах, каб прынесці плод смерці.
6 Але цяпер мы звольнены ад закону, памёршы для яго, якім мы былі ўтрымліваны, так каб служыць нам у навізне духа, а не паводле старой літары.
7 Дык што скажам? Закон — грэх? Зусім не. Але я ўведаў грэх не інакш, як праз закон. Бо я і пажададлівасці не заўважыў бы, калі б закон не казаў : Не пажадай.
8 Але грэх, ухапіўшыся за магчымасць праз запаведзь, выклікаў ува мне ўсялякую пажадлівасць, бо без закона грэх мёртвы.
9 А я жыў некалі без закона, але калі прыйшла запаведзь, грэх ажыў,
10 а я памёр, і запаведзь на жыццё — зрабілася мне на смерць;
11 бо грэх, ухапіўшыся за магчымасць праз запаведзь, падмануў мяне і забіў праз яе.
12 Так што закон святы і запаведзьсвятая, праведная і добрая.
13 Дык дабро зрабілася мне смерцю? Зусім не. Але ёю зрабіўся грэх, каб ён быў выяўлены як грэх, праз дабро творачы мне смерць, каб грэх праз запаведзь выявіўся празмерна грэшным.
14 Бо мы ведаем, што закон — духоўны, а я цялесны, прададзены граху.
15 Бо я не ведаю, што раблю, бо чаго хачу, таго не раблю, а што ненавіджу, тое чыню.
16 Калі ж чыню тое, чаго не хачу, я згаджаюся з законам, што ён добры.
17 Але цяпер ужо не я гэта раблю, а грэх, што жыве ўва мне.
18 Бо ведаю, што ўва мне, гэта значыць, у маім целе не жыве добрае; бо хацець уласціва мне, але рабіць дабро — не.
19 Бо тое добрае, чаго я хачу, я не твару, а тое ліхое, якога не хачу, гэта раблю.
20 Калі ж я чыню тое, чаго не хачу, то ўжо не я гэта раблю, а грэх, які жыве ўва мне.
21 Дык я знаходжу гэты закон: калі хачу рабіць добрае, мне ўласціва ліхое.
22 Бо я маю асалоду ў законе Божым паводле ўнутранага чалавека,
23 але бачу іншы закон у маіх членах, які змагаецца з законам майго розуму і робіць мяне палоннікам закону граха, які знаходзіцца ў маіх членах.
24 Няшчасны я чалавек! Хтомяне выбавіць ад цела гэтай смерці?
25 Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, нашага Госпада! Дык тады сам я розумам служу закону Божаму, а целам — закону граху.

Римлянам 7 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.