Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Римлянам 7 глава

1 Альбо вы ня ведаеце, браты (бо гукаю знаючым Закон), што Закон радзе людзіну, пакуль яна жывець?
2 Замужка прывязана Законам да жывога мужа; а калі муж памрэць, яна вольная ад права мужняга.
3 Затым назавуць чужаложніцаю, калі выйдзе за другога, пакуль муж жывець; калі ж памрэць муж, яна вольная ад Закону і ня будзе чужаложніцаю, вышаўшы за другога мужа.
4 Гэтак і вы, браты, памерлі Закону перазь цела Хрыстова, каб былі іншага, Таго, Каторы ўскрэс ізь мертвых, каб мы давалі плады Богу.
5 Бо, як мы былі ў целе, жады грахоў пераз Закон дзеялі ў чаланох нашых, каб даваць плады сьмерці;
6 Але цяпер мы вольныя ад Закону, памершы таму, у чым былі дзяржаныя, так што маем служыць у навіне духа, а ня ў старасьці літары.
7 Што ж скажам? Закон грэх? Няхай ня станецца так! Але я не пазнаў бы грэху, каб не пераз Закон; я не разумеў бы й пажаданьня, калі б Закон не сказаў: «Не пажадай».
8 Але грэх, узяўшы прычыну ад расказаньня, зьдзеяў у імне ўсялякае пажаданьне; бо без Закону грэх мертвы.
9 Я жыў калісь без Закону; але як прышло расказаньне, то грэх ажыў, а я памер;
10 І такім парадкам расказаньне да жыцьця было да сьмерці,
11 Бо грэх, узяўшы прычыну пераз расказаньне, ізьвеў мяне і забіў ім.
12 Затым Закон сьвяты, і расказаньне сьвятое, і справядлівае, і добрае.
13 Дык добрае сталася сьмерцяй імне? Няхай ня станецца так! але грэх, каб выявіцца грэхам, дзеяў у імне сьмерць пераз дабро, так што грэх становіцца надта грэшным пераз расказаньне.
14 Бо мы ведаем, што Закон духоўны, а я цялесны, праданы грэху.
15 Бо я ня ведаю, што раблю; бо ня чыню, што зычу, але што ненавіджу, тое дзею.
16 Калі ж дзею тое, чаго ня зычу, дык згаджаюся із Законам, што ён добры;
17 Затым цяпер ня я раблю тое, але жывучы ў імне грэх.
18 Бо ведаю, што ня жывець у імне, значыцца ў целе маім, добрае; бо зычаньне дабра ёсьць у імне, але каб зрабіць добрае, не знаходжу.
19 Дабра, каторага зычу, ня дзею, а ліха, каторага ня зычу, чыню.
20 Калі ж дзею тое, чаго ня зычу, ужо ня я раблю тое, але жывучы ў імне грэх.
21 Дык знаходжу закон, што як я зычу дзеяць добрае, благое дзяржыцца мяне.
22 Бо подле нутранога чалавека знаходжу прыемнасьць у Законе Божым;
23 Але ў чаланох сваіх бачу закон іншы, што ваюе із законам розуму майго і робе мяне палоненікам закону грэшнага, што ёсьць у чаланох маіх.
24 Няшчасная я людзіна! Хто выбаве мяне ад гэтага цела сьмерці?
25 Дзякую Богу перазь Ісуса Хрыста, Спадара нашага. Дык тый жа самы я розумам служу Закону Божаму, але целам закону грэху.

Римлянам 7 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.