Читай и изучай

Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Римлянам 7 глава

1 Ці-ж вы ня ве́даеце, браты (бо кажу да ве́даючых закон), што закон мае ўладу над чалаве́кам, пакуль той жыве́?
2 Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі муж памрэ, яна звальняецца ад мужа.
3 Дзеля гэтага, калі пры жывым мужу будзе другога, блудніцай называцца будзе; калі-ж памрэ муж, яна вольная ад закону і ня будзе блудніцай, выйшаўшы за другога мужа.
4 Гэтак і вы, браты маі, паме́рлі для закону праз Це́ла Хрыстовае, каб нале́жаць другому, уваскросшаму з мёртвых, каб прынасіць плод Богу.
5 Бо, калі мы былі ў це́ле, тады юрлівасьць грахоўная, што праз закон, дзе́яла ў чле́нах вашых, каб даваць плод сьме́рці;
6 цяпе́р жа, паме́ршы для закону, якім былі зьвязаны, мы вызваліліся ад яго, каб нам служыць у абнаўле́ньні духа, а не па старой літары.
7 Што-ж скажам? Закон — грэх? Няхай ня станецца! але я не пазнаў грэху, толькі праз закон, бо я ня ве́даў-бы й пажаданьня, калі-б закон не гаварыў: не пажадай (Выхад 20:16−17).
8 Але грэх, які ўзяўся праз запаведзь, выклікаў у мяне́ ўсякае пажаданьне; бо без закону грэх мёртвы.
9 Я жыў калісь без закону; але, калі прыйшла запаведзь, дык грэх ажыў,
10 а я памёр; і мной было знойдзена, што запаведзь, якая на жыцьцё, яна на сьме́рць,
11 бо грэх, які ўзяўся праз запаведзь, зьвёў мяне і забіў е́ю;
12 дзеля гэтага закон сьвят, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая.
13 Дык няўжо-ж добрае сталася мне́ сьме́рцяй? Няхай ня станецца! Але грэх, каб зьявіўся грэхам, праз добрае робіць мне́ сьме́рць, каб грэх быў пераз ме́ру грэшным праз запаведзь.
14 Бо мы ве́даем, што закон духоўны, а я — цяле́сны, адданы пад грэх.
15 Бо не разуме́ю, што ро́блю, бо ня тое ро́блю, што хачу, але, што ненавіджу, тое ро́блю.
16 Калі-ж ро́блю тое, чаго не хачу, то згаджаюся з законам, што ён добры,
17 і цяпе́рака ўжо ня я ро́блю, але грэх, што жыве́ ў-ва мне́.
18 Бо ве́даю, што ня жыве́ ў-ва мне́ (гэта ёсьць у це́ле маім) добрае; бо жаданьне ёсьць у-ва мне́, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу.
19 Бо добрага, што хачу, ня ро́блю, а благое, якога не хачу, ро́блю.
20 Калі-ж ро́блю тое, чаго не хачу, ужо ня я ро́блю гэта, але грэх, што жыве́ ў-ва мне́.
21 І вось я знаходжу закон, што, калі хачу рабіць добрае, ляжыць прада мною благое.
22 Бо, водле нутрано́га чалаве́ка, знаходжу здавале́ньне ў законе Божым;
23 але ў чле́нах маіх бачу другі закон, што змагаецца з законам розуму майго і робіць мяне́ рабом закону грэху, які ёсьць у чле́нах маіх.
24 Нешчасьлівы я чалаве́к! Хто вызваліць мяне́ ад гэтага це́ла сьме́рці?
25 Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык жа сам я розумам маім служу закону Божаму, а це́лам — закону грэху.

Римлянам 7 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.