Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 Коринфянам 2 глава

Павел абвяшчае Божую мудрасць1 Я прыйшоў да вас, браты, не для таго, каб абвяшчаць вам Божую таямніцу ўзнёслым словам ці мудрасцю.
2 Бо я вырашыў не ведаць нічога між вас, апроч Езуса Хрыста, і то ўкрыжаванага.
3 Я стаў перад вамі ў слабасці, у страху і ў вялікім трымценні.
4 А маё слова і прапаведаванне не ў пераканаўчых словах мудрасці, а ў праяўленні Духа і моцы,
5 каб вера вашая грунтавалася не на чалавечай мудрасці, а на моцы Божай.
6 Мы абвяшчаем мудрасць сярод дасканалых, а не мудрасць гэтага свету ці знікомых князёў гэтага свету.
7 Абвяшчаем мудрасць Божую, схаваную ў таямніцы, якую Бог прадвызначыў перад вякамі для нашай славы.
8 Ніхто з князёў гэтага свету не пазнаў яе, бо калі б пазналі, не ўкрыжавалі б Пана славы.
9 Але, як напісана: «Чаго вока не бачыла, і вуха не чула, і не спазнала сэрца чалавека, тое Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго».
10 Нам жа Бог адкрыў праз Духа, бо Дух пранікае ва ўсё, таксама ў глыбіні Божыя.
11 Бо хто з людзей ведае чалавечае, акрамя духа чалавека, які ў ім самім? Так і Божага не ведае ніхто, акрамя Духа Божага.
12 Мы ж прынялі не духа свету, але Духа ад Бога, каб ведаць тое, што нам падаравана Богам.
13 І мы гаворым пра гэта, навучаныя не словамі чалавечай мудрасці, але навучаныя Духам, і тлумачым духоўнае пры дапамозе духоўнага.
14 Цялесны ж чалавек не прымае таго, што ад Духа Божага. Бо гэта для яго глупства, і ён не можа спазнаць, таму што гэта разумеюць духоўна.
15 А духоўны чалавек можа разважаць пра ўсё, пра яго ж не можа разважаць ніхто.
16 Бо хто пазнаў дух Пана, каб павучаць Яго? Мы ж маем дух Хрыстовы.

1 Коринфянам 2 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.