Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 Коринфянам 3 глава

Хрыстус — падмурак Касцёла1 Браты, я не мог прамаўляць да вас як да духоўных, але як да цялесных, як да немаўлят у Хрысце.
2 Я карміў вас малаком, а не цвёрдай ежай, бо вы яшчэ былі слабыя, ды і цяпер яшчэ нямоцныя,
3 таму што вы яшчэ цялесныя. Калі сярод вас ёсць зайздрасць і спрэчкі, ці ж не цялесныя вы і ці ж не паступаеце, як людзі?
4 Бо калі адзін кажа: «Я — Паўла», а другі: «Я — Апалоса», ці ж не цялесныя вы?
5 Бо хто такі Апалос? Хто такі Павел? Гэта слугі, праз якіх вы паверылі, як кожнаму даў Пан.
6 Я садзіў, Апалос паліваў, але ўзрасціў Бог.
7 Таму неістотна, хто садзіць і хто палівае, бо гэта Бог дае ўзрастанне.
8 Хто садзіць і хто палівае — гэта адно, і кожны атрымае сваю ўзнагароду паводле сваёй працы.
9 Бо мы — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, будоўля Божая.
10 Я, паводле дадзенай мне ласкі Божай, як мудры дойлід, паклаў падмурак, а іншы будуе. Няхай кожны глядзіць, як будуе,
11 бо ніхто не можа пакласці іншага падмурку, акрамя пакладзенага, якім ёсць Езус Хрыстус.
12 А ці будуе хтосьці на гэтым падмурку з золата, срэбра, дарагіх каменняў, дрэва, сена, саломы,
13 пакажа дзень, калі выявіцца справа кожнага. Бо ў агні выкрываецца, і агонь выпрабуе справу кожнага, якая яна.
14 Калі чыя справа, якую ён будаваў, вытрывае, той атрымае ўзнагароду.
15 А калі чыя справа згарыць, зазнае шкоду, сам жа збавіцца, але як бы праз агонь.
16 Ці не ведаеце, што вы святыня Божая і што Божы Дух жыве ў вас?
17 Калі хто знішчыць святыню Божую, таго знішчыць Бог, таму што святыня Бога святая, а ёй з’яўляецеся вы.
18 Няхай ніхто не падманвае самога сябе. Калі хто з вас лічыць сябе мудрым у гэтым свеце, няхай будзе неразумным, каб стаць мудрым.
19 Бо мудрасць гэтага свету — глупства ў Бога. Таму што напісана: «Ён ловіць мудрых на хітрасці іхняй».
20 І яшчэ: «Пан ведае думкі мудрых і тое, што яны марныя».
21 Таму няхай ніхто не хваліцца людзьмі, бо ўсё вашае:
22 ці Павел, ці Апалос, ці Кефас, ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяперашняе, ці будучае — усё вашае,
23 вы ж — Хрыста, а Хрыстус — Бога.

1 Коринфянам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.