Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

1 Коринфянам 2 глава

1 І я, прыйшоўшы да вас, браты, прыйшоў (каб) ня ў высокаўзьнёсласьці слова, альбо мудрасьці абвяшчаць вам сьведчаньне Бога,
2 бо я разважыў ня ведаць сярод вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго ўкрыжаванага;
3 і я быў у вас у немачы і ў страху, і ў вялікім трымценьні.
4 І слова маё і навучаньне маё ня ў пераканаўчых словах чалавечай мудрасьці, але ў выяўленьні Духа і сілы,
5 каб вера вашая была (абгрунтаваная) ня на чалавечай мудрасьці, але на сіле Бога.
6 Мудрасьць жа мы апавяшчаем сярод дасканалых: мудрасьць жа ня веку гэтага і ня ўладаў веку гэтага зьнішчаемых,
7 але апавяшчаем мудрасьць Бога, у тайне ўкрытую, якую Бог прадугледзіў для славы нашай перш (усіх) вякоў,
8 якую ніхто з уладаў веку гэтага ня пазнаў; бо калі б пазналі (яе, то) ня раскрыжавалі б Госпада славы.
9 Але як напісана: «ня бачыла вока, і ня чула вуха, і на сэрца чалавека ня прыходзіла тое, што прыгатаваў Бог тым, хто любіць Яго».
10 Нам жа Бог адкрыў (гэта) праз Духа Свайго; бо Дух усё дасьле́дуе, і глыбіні Бога.
11 Бо хто ведае зь людзей, што ў чалавеку, акрамя духа чалавека, які ў ім? Так і таго, што ў Бога, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.
12 Мы ж прынялі ня духа сьвету гэтага, але Духа, Які ад Бога, каб ведаць, што дарована нам ад Бога,
13 што і абвяшчаем ня вучонымі словамі чалавечай мудрасьці, але навучаныя Духам Сьвятым, духовыя (дары) тлумачым (словамі) духовымі (натхнёнымі Духам Сьвятым).
14 Душэўны ж чалавек ня прымае таго, што ад Духа Божага, таму што гэта для яго дурнота, і зразумець (гэта) ён ня можа, таму што разумеецца (гэта) духова.
15 Духовы (чалавек) судзіць аб усіх; сам жа нікім ня (можа быць) асуджаным.
16 Бо хто пазнаў Розум Госпада, хто будзе раіць Яму? А мы маем розум (ад) Хрыста.

1 Коринфянам 2 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.