Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Евреям 2 глава

Напамін1 Таму мы павінны пільна зважаць на пачутае, каб выпадкам не заблукаць.
2 Бо калі слова, сказанае анёламі, было моцным, і кожнае злачынства і непаслухмянасць атрымала законную адплату,
3 то і мы не ўратуемся, калі занядбаем такое вялікае збаўленне. Напачатку яно было абвешчана Панам і ўмацаванае сярод нас тымі, хто яго пачуў.
4 А Бог адначасова засведчыў пра яго знакамі і цудамі, і разнастайнымі моцамі і дарамі Духа Святога паводле Яго волі.
Адкупленне, здзейсненае Хрыстом, а не анёламі5 Не анёлам Бог падпарадкаваў будучы свет, пра які мы кажам.
6 Наадварот, хтосьці засведчыў дзесьці, кажучы: «Чым ёсць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, або сын чалавечы, што Ты клапоцішся аб ім?
7 Ты ўчыніў яго мала меншым ад анёлаў; славаю і пашанай увянчаў яго,
8 усё паклаў пад ягоныя ногі». Калі ж падпарадкаваў яму ўсё, то не пакінуў нічога непадпарадкаваным яму. Цяпер мы яшчэ не бачым, каб усё было падпарадкавана яму,
9 але мы бачым Езуса, які быў мала меншым ад анёлаў, увенчаны славаю і пашанаю, бо спазнаў смерць, каб з ласкі Божай за ўсіх пакаштаваць смерці.
10 Бо належала, каб той, дзеля якога ўсё і праз якога ўсё, які прывёў да славы многіх сыноў, учыніў дасканалым праз цярпенні правадыра збаўлення іхняга.
11 Бо і той, хто асвячае, і тыя, каго асвячаюць, — усе ад Адзінага. Таму Ён не саромеецца называць іх братамі,
12 кажучы: «Абвяшчу імя Тваё братам маім, сярод сходу праслаўлю Цябе»,
13 І яшчэ: «Я буду спадзявацца на Яго». І зноў: «Вось Я і дзеці, якіх даў Мне Бог».
14 Паколькі дзеці маюць удзел у целе і крыві, таму ў іх падобным чынам прыняў удзел таксама Езус, каб праз смерць нізрынуць таго, хто мае ўладу над смерцю, гэта значыць, д’ябла,
15 каб збавіць тых, хто ўсё жыццё быў зняволены страхам перад смерцю.
16 Бо, сапраўды, Ён дапамагае не анёлам, а патомству Абрагама.
17 Таму Ён павінен быў ва ўсім прыпадобніцца да братоў, каб стаць міласэрным і верным першасвятаром у справах Божых для ўміласціўлення за грахі народу.
18 Бо, як Ён цярпеў, праходзячы праз выпрабаванні, так можа дапамагчы тым, каго выпрабоўваюць.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.