Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Евреям 4 глава

1 Пакуль яшчэ трывае абяцанне ўвайсці ў адпачынак Божы, будзем баяцца, каб нехта з вас не аказаўся пазбаўленым яго.
2 Бо мы атрымалі добрую навіну так, як і тыя, хто выйшаў з Егіпта. Але пачутае слова не прынесла ім карысці, бо яны не паядналіся ў веры з тымі, хто чуў.
3 Аднак мы, якія верым, уваходзім у адпачынак, паводле сказанага Ім: «Я пакляўся ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у Мой адпачынак», хоць справы былі завершаны ад заснавання свету.
4 Бо так дзесьці сказаў пра сёмы дзень: «І на сёмы дзень адпачыў Бог ад усёй працы сваёй».
5 І ў гэтым месцы зноў: «Яны не ўвойдуць у Мой адпачынак!»
6 Таму, калі некаму застаецца ўвайсці ў яго, а тыя, каму раней была абвешчана добрая навіна, не ўвайшлі ў яго праз непаслухмянасць,
7 Бог зноў прызначае нейкі дзень, «сёння», кажучы, як раней было сказана, праз Давіда пасля такога доўгага часу: «Сёння, калі пачуеце Ягоны голас, не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя».
8 Бо калі б Езус Навін даў ім адпачынак, ён не казаў бы пасля пра іншы дзень.
9 Таму шабат усё яшчэ застаецца для народу Божага.
10 І хто ўвайшоў у Яго адпачынак, той адпачывае ад сваіх справаў, як і Бог ад сваіх.
11 Таму будзем старацца ўвайсці ў гэты адпачынак, каб ніхто не пайшоў за тым самым прыкладам непаслухмянасці.
12 Слова Божае жывое і дзейснае, вастрэйшае за ўсялякі меч двусечны. Яно пранікае ажно да падзелу душы і духа, суставаў і шпіку і здольнае судзіць думкі і намеры сэрца.
13 І няма стварэння, схаванага ад Яго, але ўсё аголена і адкрыта перад вачыма таго, перад якім мы адкажам.
Хрыстус — сапраўдны першасвятар14 Маючы першасвятара вялікага, які прайшоў нябёсы, Езуса, Сына Божага, будзем цвёрда трымацца вызнання нашага.
15 Бо мы маем не такога першасвятара, які не мог бы спачуваць нашым слабасцям, але такога, які, паводле падабенства, зведаў усе выпрабаванні, акрамя граху.
16 Таму наблізімся з даверам да трона ласкі, каб атрымаць міласэрнасць і знайсці ласку для своечасовай дапамогі.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.