Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Есфирь 4 глава

1 І Мордэхай даведаўся ўсе, што дзеялася, і разьдзер адзецьці свае, і ўзлажыў на сябе зрэбніну а попел; і вышаў на сярэдзіну места, і гукаў галашэньням вялікім а гаркім,
2 І дайшоў аж да каралеўскае брамы, бо не належа ўходзіць у каралеўскую браму ў зрэбніне.
3 І ў кажным краю а месьце, куды-колечы дайшло слова каралёва й расказаньне ягонае, была вялікая жалоба ў Юдэяў а пост а плач а галашэньне; і зрэб’е й попел былі пасьцеляю шмат каму.
4 І прышлі служэбкі Естэрыны і легчанцы ейныя, і азнаймілі ёй, і надта забалела караліцы. І паслала адзецьці, каб Мордэхай адзеў іх і зьняў ізь сябе зрэб’е свае; але ён ня прыняў.
5 Тады гукнула Естэр Гафаха, аднаго зь легчанцоў каралеўскіх, каторага ён прызначыў да яе, і расказала даведацца ўзглядам Мордэхая: што гэта й чаму гэта?
6 І вышаў Гафах да Мордэхая на месцкую вуліцу, каторая перад каралеўскаю брамаю;
7 І азнайміў яму Мордэхай праз усе, што зь ім прылучылася, і праз прызначаны лік срэбра, каторае абяцаў Гаман адважыць скарбнікам каралеўскім за Юдэяў, каб выгубіць іх.
8 І даў ёй адпіс рукапісу расказаньня, выданага ў Сусе, вынішчыць іх, каб паказаць Естэры, і зьясьніць ёй, і расказаць ёй, каб яна йшла да караля маліць яго й прасіць яго за люд свой.
9 І прышоў Гафах, і азнайміў Естэры словы Мордэхаёвы.
10 І сказала Естэр Гафаху, і паведала яму ўзглядам Мордэхая:
11 «Усі слугі пры каралю й люды краінаў каралеўскіх ведаюць, што кажнаму, і мужчыне й жонцы, хто ўвыйдзе да караля да нутранога панадворку, ня гуканы, адно права — сьмерць; адно тый, да каго выцягне кароль свой залаты ськіпетр, застанецца жывы. А мяне ня гукаў кароль, вось ужо трыццаць дзён».
12 І азнаймілі Мордэхаю словы Естэрыны.
13 І сказаў Мордэхай у вадказ Естэры: «Ня думай сабе, што ты ўсьцеражэшся ў доме каралеўскім із усіх Юдэяў;
14 Бо калі ты прамоўчыш, прамоўчыш у гэтым часе, то палёгка а ратунак прыйдзе Юдэям ізь іншага месца, ты ж а дом айца твайго зьгінеце. І хто ведае, ці ня дзеля такога часу, як гэты, ты й дапяла каралеўства?»
15 І сказала Естэр у вадказ Мордэхаю:
16 «Пайдзі, зьбяры ўсіх Юдэяў, каторыя ў Сусе, і постуйце дзеля мяне, і ня ежча ані піце тры дні, ані ўдзень, ані ночы; і я, і дзеўкі мае будзем таксама поставаць, і так пайду да караля, дарма што гэта супроці права, і калі загінуць, загіну».
17 І прайшоў Мордэхай, і зрабіў, як расказала яму Естэр.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.