Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Иезекииль 39 глава
1 І ты, сыну людзкі, праракай праз Гога і скажы: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Гля, Я на цябе, Гожа, галоўны княжа Мешэха а Фувала!
2 І зьвярну цябе, і павяду цябе, і вывяду цябе з паўночных старон, і прывяду цябе на горы Ізраелявы.
3 І выб’ю лук твой зь левае рукі твае, і выкіну стрэлы твае з правае рукі твае.
4 На горах Ізраелявых павалішся ты, ты а ўсі вяткі твае а люды, што з табою; усялякім дзярлівым птушкам а зьвяром палявым аддам цябе пажэрці.
5 Ты павалішся ў чыстым полю, бо Я казаў, — агалашае Спадар СПАДАР. —
6 І прышлю цяпло на Маґоґа й меж тых, што жывуць нядбайна на абтоку; і даведаюцца, што Я — СПАДАР.
7 І ўчыню ведамым сьвятое імя Сваё сярод люду Свайго Ізраеля, і наперад не дазволю будзеніць сьвятога імені Свайго: і даведаюцца народы, што Я — СПАДАР, Сьвяты ў Ізраелю.
8 Вось, гэта прыйдзе й станецца, — агалашае Спадар СПАДАР, — таго дня, праз каторы Я казаў.
9 І выйдуць жыхары местаў ізраелявых, і раскладуць цяпло, і будуць паліць зброю, шчыты а панцыры, лукі а стрэлы, булавы а дзіды, і сем год будуць паліць іх цяплом.
10 І ня будуць берці дроў з поля ані сячы зь лясоў, бо будуць паліць зброю цяплом; і будуць глабаць тых, што глабалі іх, і здабываць здабытак у тых, што здабывалі ў іх’, — кажа Спадар СПАДАР.
11 І станецца таго дня: Я дам Ґоґу месца там пахову ў Ізраелю, даліну падарожных на ўсход ад мора, і яна будзе задзержаваць падарожных, і там пахаваюць Ґоґа а ўвесь люд ягоны, і назавуць яе даліною множасьці Ґоґавае.
12 І сем месяцаў будзе дом Ізраеляў хаваць іх, каб ачысьціць зямлю.
13 І будзе хаваць яго ўвесь люд зямлі, і будзе ім дзень славуты тым, што Я буду ўслаўлены, — агалашае Спадар СПАДАР. —
14 І людзёў кажначасных выдзяляць, па зямлі праходзячых, хаваць тых падарожных, што застануцца на зьверху зямлі, каб ачысьціць яе; як мінець сем месяцаў, яны будуць шукаць.
15 І пройдуць праходзячыя па зямлі, і абачаць косьць людзкую, і ўткнуць тычку ля яе, пакуль пахоўнікі не пахаваюць яе ў даліне множасьці Ґоґавае.
16 І таксама імя места будзе: "Гамона". Гэтак ачысьцяць зямлю’".
17 Ты ж, сыну людзкі, гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Кажы птушкам кажнага пер’я й кажнаму зьвераняці палявому: ’Зьбірайцеся й прыходзьце, зьбірайцеся з аколіцаў на Мой аброк, што абракаю вам, аброк вялікі на горах Ізраелявых, каб вы елі мяса й пілі кроў.
18 Мяса дужых будзеце есьці і піць кроў князёў зямлі, бараноў, ягнят а казлоў, валоў, — усі зь іх укормленыя на Вашане.
19 І будзеце есьці тук, пакуль не пад’ясьце досыць; і піць кроў, пакуль ня ўп’іцеся з Майго аброку, каторы Я аброк вам.
20 Гэтак пад’ясьце із столу Майго коні а цялежак дужасілаў а ўсіх вояў, — кажа Спадар СПАДАР. —
21 І Я зьяўлю славу Сваю меж народаў, і ўсі народы абачаць суд Мой, што Я ўчыніў, і руку Маю, што Я палажыў на іх.
22 Дык даведаецца дом Ізраеляў, што Я — СПАДАР, Бог іх, адгэтуль і далей.
23 І даведаюцца народы, што ў бяспраўю сваім быў забраны ў палон дом Ізраеляў; бо яны ізрадзілі Мяне, за тое Я схаваў від Свой ад іх і даў іх у руку непрыяцеляў іхных; гэтак яны ўсі паваліліся ад мяча.
24 Подле нечысьцяў іхных і подле выступаў іхных Я ўчыніў ім і схаваў від свой ад іх’"».
25 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Цяпер Я зьвярну палон Якава і паспагадаю ўсяму дому Ізраеляваму, і буду завідны за Сваё сьвятое імя.
26 І пачуюць ганьбу сваю а ізраду, што яны ізрадзілі Мяне, як жылі бясьпечна ў зямлі сваёй, і ніхто іх ня страшыў,
27 Як зьвярну іх ізь людаў і зьбяру іх ізь земляў непрыяцеляў іхных, і ўсьвячуся ў іх на ачох шмат народаў;
28 Тады яны даведаюцца, што Я — СПАДАР, Бог іх, каторы прычыніў, што яны пайшлі ў палон меж народаў; зьбер іх, адылі, да собскае зямлі іхнае, і не пакінуў зь іх нікога там.
29 І ўжо ня буду хаваць віду Свайго ад іх, бо выльлю дух Свой на дом Ізраеляў», — агалашае Спадар СПАДАР.
Иезекииль 39 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча