Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Даниил 7 глава
1 Першага году Велшазара, караля Бабілёнскага, Данель сьніў сон і відзеў відзені галавы свае на ложку сваім; тады ён запісаў гэны сон і расказаў істасьць справы.
2 Данель адказаў і сказаў: «Я відзеў у сваёй відзені ночы, і вось, чатыры вятры нябёсныя ваявалі на вялікім мору,
3 І чатыры вялізманыя зьвяры вышлі з мора, розныя адзін ад аднаго.
4 Першы як леў, але ў яго арліныя крылы. Як я глядзеў, крылы ягоныя былі адарваныя, і ён быў падняты ізь зямлі, і пастаноўлены на дзьве нагі, як людзіна, і сэрца людзкое было дана яму.
5 І во яшчэ другі зьвер, падобны да медзьвядзя, падняўся з аднаго боку, і тры скабы ў роце ў яго, меж зубоў ягоных; і гэтак сказалі яму: "Устань, жары шмат мяса".
6 Адлі я глянуў і бачу — яшчэ адзін, як леапард, у каторага на хрыбце чатыры птушыныя крылы; у зьвера былі таксама чатыры галавы, і ўлада была дана яму.
7 Потым я відзеў у ночных відзенях, і во — чацьверты зьвер, жахлівы а страшны а дужы надзвычайна; у яго вялікія зялезныя зубы; ён жэр а ірваў, астачу ж таптаў нагамі сваімі; ён быў накшы ад іншых зьвяроў, што былі перад ім, і дзесяць рог у яго.
8 Я назіраў рогі, і вось, адзін рог малы зьявіўся меж іх, перад каторым тры першыя рогі былі вырваны з карэньням, і вось, у гэтага рогу вочы, як вочы людзіны, і рот, што вымаўляў вялікія словы.
9 Назіраў я, аж пастаноўлены пасады, і Спрадвечны дзён сеў; адзецьце на Ім белае, як сьнег, і валасы на галаве Ягонай — як чыстая воўна; пасад Ягоны — агняное полымя, колы ягоныя — палаючае цяпло.
10 Агняны цурэй выцек а разьліўся перад Ім; тысяча тысячаў служылі Яму, і дзесяць тысячаў дзесяткоў тысячаў стаялі перад Ім; суд сеў, і рашчыніліся кнігі.
11 У відзені відзеў я тады, што за вялікія словы, каторыя гукаў рог; відзень відзеў я, што зьвер быў забіты, і зьнішчана цела ягонае, і перадана полымені цяпла.
12 Што да засталых зьвяроў, то ўлада ў іх была адабрана, але жыцьцё іхнае працягнена да року а часу.
13 Бачыў я ў ночных відзенях, і вось, болкамі нябёснымі быццам Сын людзкі быў прышоўшы да Старога Днямі, да Яго.
14 І была дана Яму ўлада а слава а каралеўства, каб усі люды, народы й мовы служылі Яму; ўлада Ягоная — улада вечная, каторая ня мінець, і каралеўства Ягонае ня будзе зьнішчана.
15 Я, Данель, зьнемарасьціўся ў духу сваім у целе, і відзені галавы мае парушылі мяне.
16 Я дабліжыўся да аднаго з тых, што блізка стаялі, і папытаўся ў яго праўды праз усе гэта, і ён гутарыў з імною, і абясьціў імне значаньне гэтых рэчаў:
17 "Гэтыя вялікія зьвяры, каторых чатыры — чатыры караля, што паўстануць ізь зямлі.
18 Але адзяржаць каралеўства сьвятыя Навышняга і будуць дзяржаці каралеўства на векі, на векі а векі".
19 Тады я хацеў даведацца праўды праз чацьвертага зьвера, што розьніўся ад усіх іншых, быў надзвычайна страшны, ізь зялезнымі зубамі а бранзовымі капцюрамі, жэр а трышчыў, астачу ж таптаў нагамі сваімі,
20 І зь дзесяцьма рагамі на галаве сваёй, і праз другога, што прышоў, і перад каторым палі тры, у каторага розе былі вочы й рот, што гукаў вялікае, каторы выглядаў дужшым за сяброў сваіх.
21 Я глядзеў, як гэны рог пачаў вайну ізь сьвятымі і перамагаў іх,
22 Пакуль ня прышоў Стары Днямі, і суд быў даны сьвятым Навышняга, і настала пара, каб сьвятыя адзяржалі каралеўства.
23 Гэтак ён сказаў: "Чацьверты зьвер — чацьвертае каралеўства будзе на зямлі, накшае ад усіх каралеўстваў, і будзе жэрці ўсю зямлю, і таптаць яе, і мяжджуліць.
24 А дзесяць рог значаць, што з гэнага каралеўства паўстане дзесяць каралёў, просьле іх паўстане адзін, накшы ад першых, і паніжа трох каралёў.
25 І будзе гукаць словы на Навышняга, і нікбіць сьвятых Навышняга, і падумае адмяніць поры а права, і яны будуць адданы ў руку яму на час, часы а паў часу.
26 Але сядзе суд, і адыймуць у яго ўладу, каб згубіць а зьнішчыць да канца.
27 Каралеўства ж а ўлада а вялічча каралеўства пад цэлым небам будзе люду сьвятых Навышняга, Каторага каралеўства — каралеўства вечнае, і ўсі дзяржавы будуць служыць Яму і слухаць Яго".
28 Дагэтуль канец справе. Што да мяне, Данеля: думкі мае вельма палохалі мяне, і від мой адмяніўся ў імне; але я захаваў справу ў сэрцу сваім».
Даниил 7 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча