Библия » Пераклад Яна Станкевіча
От Луки 18 глава
1 І сказаў таксама прыпавесьць ім праз тое, што надабе заўсёды маліцца і ня кволець,
2 Кажучы: «У вадным месьце быў якісь судзьдзя, што не баяўся Бога і не шманаў людзёў.
3 І была ўдава ў тым месьце, і яна прышла да яго, кажучы: "Абарані мяне ад праціўніка майго".
4 І ён доўга не хацеў, але потым сказаў сам сабе: "Хоць я, праўда, Бога не баюся і людзіны не шманаю,
5 Адылі, каб гэтая ўдава не дакучала імне, абараню яе, каб яна наапошку не стаміла мяне, кажначасна прыходзячы"».
6 І Спадар сказаў: «Слухайце, што несправядлівы судзьдзя кажа.
7 Ці Бог не абароне абраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, дарма што адвалакае ім?
8 Кажу вам, што абароне ўборзьдзе. Як, адылі, Сын Людзкі прыйдзе, ці запраўды знойдзе веру на зямлі?»
9 І сказаў таксама да некаторых, самапэўных, што яны справядлівыя, а іншых улегцы мелі, гэткую прыпавесьць:
10 «Двух увыйшло ў сьвятыню маліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік.
11 Фарыеэй, стоячы, гэтак маліўся ў сабе: "Божа, дзякую Табе, што я не такі, як засталыя людзі, грабежнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.
12 Постую двойчы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю".
13 А мытнік, стоячы воддаль, ня ўзьняў на’т аччу сваіх да неба, але біўся ў грудзі, кажучы: «Божа, будзь міласэрны да мяне грэшнага!»
14 Кажу вам: гэты пайшоў да дому свайго аправены балей за гэнага; бо кажны, што павышае сябе, паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, павышаны будзе».
15 І прыносілі да Яго таксама дзеткі, каб Ён даткнуўся да іх, але вучанікі, бачачы, ганілі іх.
16 Ісус жа, гукнуўшы іх, сказаў: «Дазвольце дзеткам прыходзіць да Мяне і не бараніце ім, бо таковых ё гаспадарства Божае.
17 Запраўды кажу вам: хто ня прыйме гаспадарства Божага, як дзецянё, ня ўвыйдзе ў яго».
18 І якісь старац папытаўся ў Яго, кажучы: «Вучыцелю добры, што зрабіць, каб спала імне жыцьцё вечнае?»
19 Ісус сказаў яму: «Чаму завеш Мяне добрым? ніхто ня добры, толькі адзін Бог.
20 Знаеш расказаньні: "Не чужалож, не забівай, не крадзі, ня сьветч хвальшыва, сьці айца свайго й маці сваю".»
21 Ён жа сказаў: «Усе гэта дзяржаў я з маладосьці свае».
22 Пачуўшы гэта, Ісус сказаў яму: «Аднаго не стаець яшчэ табе: прадай усе, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у нябёсах; і, прышоўшы, ідзі за Імною».
23 Ён жа, пачуўшы гэта, засмуціўся, бо быў надта багаты.
24 І Ісус, бачачы, што ён засмуціўся, сказаў: «Як цяжка маючым багацьце ўвыйсьці ў гаспадарства Божае,
25 Бо лацьвей вярблюду прайсьці пераз вушка голкі, чымся багатаму увыйсьці ў гаспадарства Божае».
26 Тыя, што чулі, сказалі: «Хто ж можа спасьціся?»
27 Але Ёя сказаў: «Немагчымае людзём, магчыма Богу».
28 А Пётра сказаў: «Вось, мы пакінулі ўсе і пайшлі за Табою».
29 Ён жа сказаў ім: «Запраўды кажу вам: няма нікога, хто пакінуў бы дом, альбо бацькоў, альбо братоў, альбо жонку, альбо дзеці дзеля гаспадарства Божага,
30 І не адзяржаў бы шмат балей у гэтым часе, і ў прыйдучым веку жыцьця вечнага».
31 І, узяўшы двананцацёх, сказаў ім: «Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і зьдзеецца ўсе, напісанае прарокамі праз Сына Людзкога.
32 Бо Ён будзе выданы народам, і асьміяны, і зьняважаны, і апліваны.
33 І, біўшы пугамі, яны заб’юць Яго; і на трэйці дзень ускрэсьне».
34 Але яны нічога з гэтага не разумелі; слова гэтае было схавана ад іх, і яны не разумелі сказанага.
35 І сталася, як Ён падыходзіў да Ерыхону, што адзін нявісны сядзеў ля дарогі, просячы.
36 І, пачуўшы мінаючую гурбу, папытаўся, што гэта было б.
37 І паведамілі яму, што Ісус Назарэцянін тудэй праходзе.
38 І ён гукнуў, кажучы: «Сыну Давідаў, зьмілуйся над імною!»
39 Ідучыя ж сьпераду ганілі яго, вымагаючы, каб ён змоўк; але ён шмат балей гукаў. «Сыну Давідаў, зьмілуйся над імною!».
40 І Ісус, адзяржаўшыся, расказаў прывесьці яго да сябе; і, як тый дабліжыўся, папытаўся ў яго:
41 «Чаго ты хочаш, каб Я ўчыніў табе?» Ён жа сказаў: «Спадару, каб я празерыў».
42 І Ісус сказаў яму: «Празер; вера твая ўздаравіла цябе».
43 І якга ён празерыў і пайшоў за Ім, славячы Бога; і ўвесь люд, бачачы гэта, даў хвалу Богу.
От Луки 18 глава в переводах