Читай и изучай

Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

От Луки 18 глава

1 Сказаў такжа ім прыповесьць аб тым, што трэба заўсёды маліцца і не апускаць рук,
2 кажучы, што ў адным ме́сьце быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзе́й не сароміўся.
3 У тым жа ме́сьце была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: абарані мяне́ ад ворага майго.
4 Але ён доўгі час не хаце́ў. А пасьля сказаў сам сабе́: хоць я і Бога не баюся, і людзе́й не саромлюся,
5 але, як гэтая ўдава́ не дае́ мне́ спакою, абараню яе́, каб яна ня прыходзіла бале́й дакучаць мне́.
6 І сказаў Госпад: чуеце, што кажа судзьдзя няпра́ведны?
7 Ці-ж Бог не абароніць вы́браных Сваіх, што клічуць яго дзе́нь і ноч, і доўга цярпе́ць будзе іх?
8 Кажу вам, што хутка ўчыніць ім справядлівасьць. Але Сын Чалаве́чы, прыйшоўшы, ці знойдзе ве́ру на зямлі?
9 Сказаў такжа гэткую прыповесьць да некато́рых, што пэўныя былі сябе́, што яны пра́ведныя, і паніжалі другіх:
10 двое людзе́й увайшлі ў царкву памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік.
11 Фарысэй, стоючы, гэтак маліўся ў сабе́: Божа, дзякую табе́, што я не такі, як другія людзі: зьдзірцы, крыўдзіцелі, чужаложцы, або як гэты мытнік:
12 пашчу́ два разы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю.
13 А мытнік, стануўшы здалёк, не адважа́ўся навет падняць вачэй на не́ба; але, б’ючы сябе́ ў грудзі, гаварыў: Божа! будзь міласьцівы нада мною грэшным.
14 Кажу-ж вам, што гэты пайшоў апра́ўданы бале́й, чымся той: бо ўсякі, хто сам сябе́ вывышшае, паніжоны будзе, а паніжаючы сябе ўзвысіцца.
15 Прыносілі да Яго і дзяце́й, каб Ён дакрануўся да іх; вучні-ж, бачучы гэтае, забаранялі ім.
16 Але Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: пусьце́це дзяцей прыходзіць да Мяне́ і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Царства Божае;
17 запраўды кажу вам: хто ня пры́йме Царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго.
18 І спытаўся ў Яго не́хта з начальнікаў: Вучыцель добры! што мне́ рабіць, каб унасьле́даваць жыцьцё ве́чнае?
19 Ісус сказаў яму: чаму кажаш Мне́ «добры»? Ніхто ня добры, адзін толькі Бог.
20 Ве́даеш прыказа́ньні: не чужало́ж, не забівай, не крадзі, ня сьве́дчы крыва; паважай айца твайго і матку тваю (Выхад 20:12−16).
21 Ён жа сказаў: усяго гэтага пільнаваўся я змалку ле́т маіх.
22 Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: яшчэ аднаго не хапае табе́: усё, што ма́еш, прадай і раздай убогім, і будзеш ме́ць скарб на не́бе; і прыходзь ідзі за Мною.
23 Ён жа, пачуўшы, засумаваў, бо быў надта багаты.
24 Ісус, бачучы, што ён засумава́ў, сказаў: як трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.
25 Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз го́лчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.
26 Чуўшыя гэтае сказалі: хто-ж можа спасьціся?
27 Але Ён сказаў: немагчымае для людзе́й магчыма для Бога.
28 Пётр жа сказаў: вось мы кінулі ўсё і пайшлі за Табою.
29 А Ён сказаў ім: запраўды кажу вам: няма нікога, хто, кінуўшы дом, ці бацькоў, ці братоў, ці сёстраў, ці жонку, ці дзяце́й дзеля Царства Божага,
30 не атрымаў бы шмат бале́й у гэты час, а ў ве́к будучы — жыцьцё ве́чнае.
31 Адклікаўшы-ж дванаццацёх вучняў Сваіх, сказаў ім: вось уваходзім у Ерузалім, і зьдзе́йсьніцца ўсе напісанае праз прарокаў аб Сыне Чалаве́чым;
32 бо выдадуць Яго паганам і назьдзе́куюцца над Ім, і зьняважаць Яго, і аплююць Яго;
33 і будуць біць і заб’юць Яго на сьме́рць; і на трэці дзе́нь уваскрэсьне.
34 Але яны нічога з гэтага не зразумелі; словы гэтыя былі закрыты для іх, і яны не разуме́лі ска́занага.
35 І ста́лася, як падыходзіў да Ерыхону, адзін сьляпы сядзе́ў ля дарогі, жабруючы;
36 і, пачуўшы, што міма яго праходзіць народ, спытаўся: што гэта такое?
37 Яму сказалі, што Ісус Назарэй ідзе́.
38 Тады ён закрычэў: Ісус, Сын Давідаў, зьмілуйся нада мною!
39 Пярэднія закрычэлі на яго, каб маўчаў; але ён яшчэ мацне́й крычэў: Сын Давідаў! зьмілуйся нада мною!
40 Ісус, затрымаўшыся, сказаў прыве́сьці яго да Сябе́. І, калі той падыйшоў да Яго, спытаўся ў яго:
41 чаго ты хочаш ад Мяне́? Той сказаў: Госпадзе, каб мне́ бачыць.
42 Ісус сказаў яму: Бач жа! ве́ра твая спасла́ цябе́.
43 І ён той жа час пачаў бачыць і пайшоў за Ім, сла́вячы Бога. І ўве́сь народ, бачучы гэнае, аддаў хвалу Богу.

От Луки 18 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.